TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5546 293
Аліса Рыжычэнка: Новы азотны камбінат можа прынесці Беларусі новыя даўгі і ўзмацніць залежнасць ад Расіі

Лукашэнка прапанаваў ЗША сумесна з Беларуссю і «Газпрамам» пабудаваць новы азотны камбінат з выкарыстаннем амерыканскіх тэхналогій. Паводле яго слоў, пляцоўка для прадпрыемства ўжо выбраная, а ўдзел расійскай кампаніі абмеркаваны з Пуціным.

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка патлумачыла, чаму эканамічная мэтазгоднасць такога праекта выклікае сур'ёзныя пытанні.

🔺Залежнасць ад расійскага газу

Прыродны газ складае каля 70–80% сабекошту аміяку, які вырабляюць на такіх прадпрыемствах. Таму прыбытковасць камбіната непасрэдна залежыць ад доўгатэрміновых паставак таннага газу.
Аднак, паводле Алісы Рыжычэнкі, надзейных дамоўленасцяў аб такіх пастаўках няма, а Расія ўжо шмат гадоў выкарыстоўвае цэны на газ як інструмент ціску на Беларусь.

🔺Праблемы са збытам прадукцыі

Беларускаму прадпрыемству давядзецца канкураваць з вытворцамі з Расіі, Блізкага Усходу і ЗША, якія маюць уласныя запасы газу і доступ да міжнароднай лагістыкі.
Экспарт у Еўрапейскі саюз ускладняюць санкцыі і вугляродны памежны збор, які можа павялічыць кошт паставак азотных угнаенняў.

🔺Рызыка новых даўгоў для беларусаў

Калі будаўніцтва будзе фінансавацца крэдытамі пад дзяржаўныя гарантыі, а праект апынецца стратным, абавязацельствы па вяртанні даўгоў могуць легчы на дзяржаўны бюджэт.

«Гэта момант, які павінен быць агучаны адкрыта і публічна: на якія сродкі і на якіх умовах будзе будавацца прадпрыемства»,

— падкрэслівае Аліса Рыжычэнка.

🔺Экалагічныя наступствы

Вытворчасць азотных угнаенняў звязаная з выкідамі аміяку, аксідаў азоту і значнай вугляроднай нагрузкай.
Для абароны здароўя і жыцця мясцовых жыхароў неабходныя незалежная экалагічная экспертыза і будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. Меры па зніжэнні экалагічных рызык павінны абмяркоўвацца з жыхарамі на публічных слуханнях.

Аднак, паводле Алісы Рыжычэнкі, у сённяшняй Беларусі гэтыя механізмы не працуюць належным чынам: няма незалежнай экалагічнай экспертызы і рэальных публічных слуханняў. Таму рызыкі для здароўя і жыцця мясцовых жыхароў застаюцца без незалежнай ацэнкі.

❓Што атрымаюць беларусы?

Аліса Рыжычэнка не бачыць падстаў чакаць, што новы камбінат зробіць угнаенні таннейшымі для беларускіх фермераў або знізіць цэны ў крамах. Пры гэтым прадпрыемства будзе залежаць ад паставак расійскага газу, а ўдзел «Газпрама» можа яшчэ больш узмацніць эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі.

«А вось што можа атрымаць Беларусь — гэта даўгавую нагрузку, калі праект сябе не апраўдае і будзе будавацца пад дзяржаўныя гарантыі. І высокія экалагічныя рызыкі, калі ён усё ж запрацуе»,

— адзначае Аліса Рыжычэнка.

На думку прадстаўніцы Кабінета, перш чым прымаць рашэнне аб будаўніцтве, неабходна публічна прадставіць фінансавыя ўмовы праекта, ацэнку яго прыбытковасці і экалагічных наступстваў.

Чытайце таксама матэрыял «Белсата» па гэтай тэме.
  • 👍 9
  • ❤ 5
  • 👎 2
  • 🤔 2
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 14, 202626 дзяцей сустракаюць Дзень маці ў разлуцы са сваімі мамамі 14 кастрычніка ў Беларусі адзн…
  2. Oct 13, 2026Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэ…
  3. Oct 12, 2026Масавыя рэпрэсіі ў цэнтры Еўропы не могуць стаць руцінай «Рэжым баіцца альтэрнатывы і наша…
  4. Oct 11, 2026Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем,…
  5. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  6. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →