TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5537 209
Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем, што яна фактычна ўжо адбываецца».

9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук выступiў на мерапрыемстве «Беларусь у архітэктуры гібрыднай агрэсіі Расіі: рызыкі, сцэнары і меры рэагавання для ўсходняга флангу НАТА».

Вадзiм Кабанчук паведаміў, што на сёння галоўнай мэтай з’яўляецца наладжванне каардынацыі ў супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі і вярбоўцы нашых грамадзян на так званую СВА, а таксама вярбоўцы нашых грамадзян спецслужбамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Еўропе.

Вадзім Кабанчук расказвае:
«Мы плануем на працягу месяца стварыць інтэрнэт-партал, праз які чалавек у складанай сітуацыі зможа звярнуцца па дапамогу, атрымаць кансультацыю і інструкцыі. Будуць і практычныя дзеянні — так званы „выхад у поле“ — прафілактычныя захады, каб нашы людзі не траплялі ў складаныя сітуацыі і ў пасткі, якія цяпер спрабуюць расставіць праз сацыяльныя сеткі спецслужбы Расійскай Федэрацыі і Беларусі.

Галоўны заклік, які прагучаў на мерапрыемстве: мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем, што яна фактычна ўжо адбываецца. Расійская Федэрацыя праводзіць гэтыя аперацыі разам з Беларуссю. Пара рабіць практычныя крокі па супрацьдзеянні гэтай гібрыднай агрэсіі і пагрозам „рускага свету“, дзейнічаць на апярэджанне.

Такая задача стаіць і перад шырокай беларускай супольнасцю, бо гэты наступ паступова закране ўсіх. Калі справа дойдзе да маштабнага крызісу і, напрыклад, пад мабілізацыю трапіць шмат нашых хлопцаў у самой Беларусі — як гэта адбылося на акупаваных Расіяй тэрыторыях Данбаса, Луганска і Крыма, — тады гэтая бяда фактычна закране амаль кожную беларускую сям’ю.

Каб прадухіліць гэта і па магчымасці пазбегнуць такога негатыўнага сцэнару, цяпер нам патрэбны як мага больш шырокі ўдзел розных структур: асноўных інстытутаў дэмакратычных сіл, грамадскага сектара і палітычных партый».


❗️Некалькі лічбаў:

— Падчас вайны ва Украіне з 2022 года на баку Расіі загінула каля 700 беларусаў, некалькі дзясяткаў цяпер знаходзяцца ў палоне Узброеных сіл Украіны.
— Цяпер на расійскім баку ваююць каля 3–4 тысяч грамадзян Беларусі.
— Для 80% штурмавых пехацінцаў расійскай арміі першы выхад на заданне становіцца апошнім.
  • 👍 9
  • 🔥 2
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →