TGViewer
Фемгрупа Беларусь Фемгрупа Беларусь @femgroupbelarus · 406 subscribers
Post #1099 332
⚡ Фемгрупа сардэчна віншуе нашу дарагую сузаснавальніцу і каляжанку Юлію Міцкевіч з прызначэннем на новую пасаду ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце! Цяпер Юлія будзе выконваць абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.

Гэта доўгачаканае і заслужанае прызначэнне, якое шмат значыць для ўсёй беларускай феміністычнай супольнасці і асабліва для Фемгрупы. Мы ўпэўненыя, што яно наблізіць дэмсілы і беларускую супольнасць да гендарнай і сацыяльнай роўнасці, а Юля будзе звонкім голасам найбольш уразлівых групаў.
Гэта вялікая перамога для шматлікіх супольнасцяў, чые патрэбы і жаданні часта застаюцца па-за фокусам тыповай мужчынскай палітыкі, бо каштоўнасці фемінізму базуюцца на салідарнасці, справядлівасці і роўнасці для ўсіх.

💬 Падрабязней пра дэталі прызначэння, Юліну перспектыву і планы чытайце ў інтэрв’ю Радыё Свабода: “Я некамфортная феміністка”.

❤️ Юля, плённай і паспяховай працы табе ў новай ролі! Мы вельмі табой ганарымся!
Радыё Свабода «Я некамфортная фэміністка». Інтэрвію з новай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы Юліяй Міцкевіч Юлія Міцкевіч стала выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы. Яна зьмяніла на гэтай пасадзе Вольгу Зазулінскую, якая ўзначаліць місію дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне. На новай пасадзе Міцкевіч яшчэ мае афіцыйна…
  • ❤‍🔥 20
  • ❤ 10
  • 🔥 9
  • 🤩 1
More from @femgroupbelarus
  1. Oct 9, 2026⚡️ Юлія Міцкевіч прызначаная дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раў…
  2. Sep 22, 2026Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.0…
  3. Sep 21, 2026▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР На мінулым тыдні ў КР пача…
  4. Sep 20, 2026▫️Заявление Фемгрупы по поводу вопроса со-ведущего программы «Обычный вечер» Светлане Тиха…
  5. Sep 18, 2026Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пер…
  6. Sep 16, 2026Як пасляродавы псіхоз прывёў да заняпаду заходняй цывілізацыі На «Белсаце» выйшла калонка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →