TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #5090 688
6 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі

10 кастрычніка штогод адзначаецца Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты пэрыяд праваабарончыя арганізацыі, палітычныя інстытуты і грамадзкія дзеячы ва ўсім сьвеце актывізуюць абмеркаваньне адмены сьмяротнага пакараньня, падтрымліваюць пацярпелых і выступаюць за гуманізацыю правасудзьдзя.

Слуханьні арганізаваныя па ініцыятыве Мікіты Семяненкі з фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”», дазволяць Каардынацыйнай Радзе своечасова далучыцца да гэтай дыскусіі, зрабіць беларускі кейс больш бачным і сфармаваць уласную пазыцыю на аснове прафэсійнай экспэртызы.

Запрошаныя экспэрты:
▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»;
▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», былы віцэ-прэзыдэнт FIDH, экспэрт кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Па выніках слуханьняў адбудзецца галасаваньне па праэкце рэзалюцыі ініцыяванай "Кааліцыяй Латушка і Рух "За Свабоду" «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Спасылка на трансьляцыю
  • 👍 14
  • ❤ 1
  • 👎 1
  • 🔥 1
  • 😐 1
  • 🦄 1
More from @rada_vision
  1. Oct 9, 2026Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, чаліня фракцыі ‘Еўр…
  2. Oct 9, 2026Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене…
  3. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  4. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  5. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
  6. Oct 6, 2026⚔️ Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі. Абвешчана аб стварэнні ў складзе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →