Падчас сайд-івэнту, прысвечанага дэзінфармацыі і штучнаму інтэлекту, Аліса Рыжычэнка прапанавала паглядзець на інфармацыйныя пагрозы не толькі з палітычнага, але і з эканамічнага пункту гледжання.
Інфармацыйныя аперацыі - гэта канкрэтны артыкул бюджэту. У Беларусі ботафермы, згенераваны кантэнт і сеткі фэйкавых акаўнтаў фінансуюцца ў тым ліку за кошт даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў - тых самых, адносна якіх у Еўропе сёння абмяркоўваецца магчымае змякчэнне санкцый.
Наступствы дэзінфармацыі таксама маюць эканамічнае вымярэнне: падзенне даверу да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, паніка на рынках, страчаныя інвестыцыі і скажэнне вынікаў выбараў. Таму супрацьдзеянне дэзінфармацыі - гэта не толькі пытанне дэмакратыі і бяспекі, але і неабходная ўмова ўстойлівага эканамічнага развіцця.
Асобная ўвага была нададзеная ролі штучнага інтэлекту. Аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць яго, каб ствараць і распаўсюджваць хлусню танна і масава. Аднак у руках людзей, якія валодаюць неабходнымі ведамі, той жа інструмент становіцца перавагай - у аналітыцы, адукацыі, бізнесе, эканоміцы і абароне інфармацыйнай прасторы.
Менавіта гэтай мэце служыць заснаваная Алісай Рыжычэнка ARIA AI School - бясплатная анлайн-школа, дзе беларускі вучацца эфектыўна і адказна працаваць са штучным інтэлектам. Праект дапамагае развіваць тэхналагічныя кампетэнцыі і пашыраць магчымасці беларускага грамадства, каб ШІ станавіўся не пагрозай, а інструментам для працы, навучання, прадпрымальніцтва і грамадзянскай актыўнасці.
Веды і навыкі - гэта рэсурс, які немагчыма адабраць і які не залежыць ад рэжыму.
У рэжыму ёсць грошы, у свабодных беларусаў — навыкі. Перамагае той, хто вучыцца хутчэй», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка.
Далучыцца да ARIA AI School можна бясплатна - спасылка
#ЕўрапейскіВыбар #КаардынацыйнаяРада #ARIAAISchool #ШІ #ЧалавечыКапітал #НоваяБеларусь #ЭканомікаБеларусі #OSCEPA


