TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #5097 262
Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»

У рэзалюцыі адзначаецца, што права на жыцьцё і недатыкальнасьць чалавечай годнасьці вызначаюць межы любой дзяржаўнай улады. Сьмяротнае пакараньне парушае гэтыя прынцыпы, робіць судовую памылку фатальнай і незваротнай ды ператварае правасудзьдзе ва ўзаконенае пазбаўленьне жыцьця ад імя дзяржавы.

Асобна ў дакумэнце падкрэсьліваецца небясьпека зьменаў 2022 і 2023 гадоў, якімі рэжым Лукашэнкі пашырыў сфэру прымяненьня сьмяротнага пакараньня на так званыя «замах на тэрарызм» і «дзяржаўную здраду». Ва ўмовах татальнага палітычна матываванага перасьледу і поўнага зьнішчэньня незалежнага суду гэтыя нормы могуць быць выкарыстаныя супраць палітычных апанэнтаў рэжыму.

Рэзалюцыя надзяляе дэлегацыю Каардынацыйнай Рады мандатам адстойваць поўную і безумоўную адмену сьмяротнага пакараньня падчас патэнцыйнага Круглага стала паміж дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму. Дэлегацыя павінна дамагацца замацаваньня гэтага рашэньня ў выніковых палітычных дамоўленасьцях, увядзеньня неадкладнага мараторыю, замены ўжо вынесеных сьмяротных прысудаў і поўнага выключэньня сьмяротнага пакараньня з крымінальнага заканадаўства з наступным замацаваньнем яго забароны ў Канстытуцыі Беларусі.

Адмена сьмяротнага пакараньня — гэта ня толькі пытаньне правоў чалавека, але і неабходная ўмова вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую прававую прастору. Яна адкрые шлях да будучага далучэньня Беларусі да Рады Эўропы і міжнародных мэханізмаў абароны правоў чалавека.

Рэзалюцыя прынятая Агульным паседжаньнем Каардынацыйнай Рады 4-га скліканьня 8 кастрычніка 2026 году. За рэзалюцыю прагаласавалі 52 дэлегаты, супраць — 1. 

Аўтар праэкту рэзалюцыі — Мікіта Семяненка, фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”». Канчатковая рэдакцыя ўлічвае прапановы іншых дэлегатаў і дэлегатак Каардынацыйнай Рады.

Поўны тэкст рэзалюцыі
  • 👍 9
  • 🔥 3
  • 🙈 3
  • ❤ 1
More from @rada_vision
  1. Oct 9, 2026Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, чаліня фракцыі ‘Еўр…
  2. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  3. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  4. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
  5. Oct 6, 2026⚔️ Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі. Абвешчана аб стварэнні ў складзе…
  6. Oct 6, 20266 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя с…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →