TGViewer
Channel ✦ Verified Channel
Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️

Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️

@moladzbel

Агульнанацыянальны рух маладых актывістаў і актывістак, якія жадаюць жыць у сучаснай і свабоднай Беларусі ✊

Нас аб’ядноўвае вера ў свабоду, гуманізм і правы чалавека.

Сувязь: @moladzbel_bot
Пра нас: moladzbel.org
IG: instagram.com/moladzbel
Subscribers
516
Photos
545
Videos
36
Links
231
Recent Posts 11 shown
Post #952 719
Пагаворым сёння пра тэорыю і яе выкарыстанне на практыцы. А дакладней – пра адзін з галоўных парадоксаў тэорыі гульняў. Гучыць ён так: людзі ахвотней дэманструюць свае перакананні, калі гэта ім нічога не каштуе, і менавіта гэтыя ідэі найбольш уплываюць на грамадскія працэсы.

У нармальных краінах гэта вядзе як да станоўчых, так і да адмоўных наступстваў. Людзі могуць падтрымаць любы лозунг і любую ідэю, калі ў іх няма адчування, што іх выбар негатыўна адаб'ецца на іх жыцці, а для выказвання меркавання дастаткова паставіць лайк у сацсетках. З-за гэтага, напрыклад, расце папулярнасць радыкальных партый, і дзякуючы гэтаму папулістам прасцей на выбарах. Зрэшты, цяпер многія палітыкі навучыліся гэтым карыстацца.

У нас, як і ў іншых аўтакратыях, гэта працуе па-іншаму. Раней у беларускіх умовах выказванне лаяльнасці нічога не каштавала, а адкрыты пратэст быў даволі дарагім. У крайнім выпадку трэба было патраціць некалькі гадзін часу на паход на канцэрт-мітынг БРСМ, што з'яўляецца «сігналізаваннем» – рэжым паказваў, што здольны мабілізаваць насельніцтва. А так, калі ты прыйшоў, але прамаўчаў, то зрабіў менавіта тое, што ад цябе і патрабавалася – праявіў пасіўную лаяльнасць, не выказаўся супраць.

Цяпер у многіх выпадках ад людзей патрабуюць не толькі простага маўчання, але і актыўнага ўдзелу і выказвання меркавання ў межах ідэалагічнай палітыкі. Гэта ўвогуле магло б прывесці да таталітарызму, што даволі абсурдна, паколькі ў Беларусі няма пазітыўнай ідэі, вакол якой можна яго выбудаваць. І гэта значна павысіць цану лаяльнасці рэжыму, а ўзамен чалавек атрымлівае даволі нікчэмную ідэалогію, у найлепшым выпадку заснаваную на тым, што мы знаходзімся ў «абложанай крэпасці».

У такіх умовах частка дзяржаўных служачых імкнецца пабудаваць кар'еру на ультралаяльнасці, іншая ўдзельнічае ў мерапрыемствах, але ўнутры назапашвае нянавісць і раздражненне. Некаторыя людзі сыходзяць ва ўнутраную або знешнюю эміграцыю, паколькі цана пратэсту неверагодна высокая. Многія спрабуюць не заўважаць палітыкі, вярнуцца ў 2019 год, але мы ведаем класічную цытату. Скажам так: калі яны засталіся ў краіне, то ім непрыемна судакранацца з палітыкай, але часам даводзіцца.

Якія ў нас ёсць варыянты? Мы можам, паводле Сунь Цзы, сесці ля ракі і чакаць, пакуль па ёй нешта праплыве. Бо рэсурсы трацяцца, стомленасць назапашваецца, біялагічныя гадзіннікі таксама цікаюць. Але тут перашкаджаюць дзве акалічнасці. Па-першае, дэградацыя рэжыму можа быць бясконца доўгай, а персаналіі – заменныя. Па-другое, у нас ёсць сусед, які не супраць паўдзельнічаць ва ўнутрыбеларускіх працэсах.

Так што можна шукаць тыя формы палітычнага дзеяння, якія акажуцца таннымі ўжо цяпер. Вось Статкевіч прапануе пераходзіць на беларускую мову, звязваючы гэта з этнацыдам унутры краіны. Сапраўды, з пункту гледжання палітыкі гэта танны метад, але ён патрабуе пэўных выдаткаў рэсурсаў ад чалавека, і не ўсе могуць на гэта пайсці. Тое ж датычыцца і розных формаў самаарганізацыі, да якіх адносяцца кніжныя і кінаклубы, гурткі па інтарэсах і г.д. Тут можна чытаць пэўныя кнігі або гаварыць на тэмы, якія так ці інакш падкрэсліваюць пазіцыю, але гэта ўсё роўна больш затратна, чым паставіць лайк пад пастом пра тое, што «санкцыі нам толькі на карысць».

Аднак гэта значна больш карысна, чым проста знаходзіцца ў рэжыме чакання, назапашваючы агрэсію. Тое, што цяпер цана палітычнага дзеяння занадта высокая, азначае лавінападобнае распаўсюджванне пратэстных ідэй у выпадку паніжэння гэтай самай цаны.

Аўтар калонкі - Сяргей
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 🫡 2
Post #950 681
НАВОШТА РЭЖЫМУ КРУГЛЫ СТОЛ

Ліза Пракопчык паспрабавала сістэмізаваць свае думкі і адказаць на пытанне, якое ёй задавалі часцей за "як справы" у апошнія 2 месяцы.

Прапанаваная Рэзалюцыя па Круглым стале выклікала ў змагарскага ядра разнастайную, хоць і збольшага разгубленую рэакцыю. Па маіх адчуваннях прапанова ўспрымаецца ці то з ухмылкай, ці то з адчуваннем, што гэта будзе новая стратэгія, з якой пакатаюцца па еўрапейскіх сталіцах, каб даць справаздачу, што вось мы нешта новенькае прыдумалі.

Але гэта рэдкі выпадак, калі прапанова сутыкаецца не проста з адмахваннем рукой, але з абсалютна справядлівым пытаннем: «навошта рэжыму круглы стол?»

Мэта гэтай заметкі распавесці вам, чаму я думаю, што рэжыму гэты круглы стол патрэбны. А таксама разабрацца з прычынамі, чаму ён ім можа быць патрэбны. Усе астатнія пытанні пакуль выносім за скобкі.

Чытаць поўнасцю: https://buymeacoffee.com/lisadoma/kodihemabe
Buy Me a Coffee Навошта рэжыму круглы стол? — Ліза Пракопчык Post by Ліза Пракопчык
  • 👍 3
  • ✍ 1
  • 🤔 1
Post #948 465
Ціханоўская ў нядаўнім інтэрв'ю казала пра найстарэйшую для беларускай апазіцыі тэму, маўляў, «неабходна працягваць узмацняць санкцыйны ціск». Пры гэтым яна хоча, «каб еўрапейскія краіны больш актыўна інвеставалі ў развіццё сувязяў з Беларуссю». Зразумела, што яна хоча інвестыцый у грамадзянскую супольнасць (і мы ж не супраць – дайце грошай!), але наколькі гэта рэалістычна і карысна? І які цяпер увогуле палажняк па санкцыях і што з імі сапраўды рабіць?

Паводле задумы санкцыі павінны ўплываць на некалькі рэчаў – каб улады знізілі рэпрэсіі і пачалі выконваць правы чалавека, каб чыноўнікі і бізнес атрымлівалі менш грошай і не ездзілі ў адпачынак у Еўропу, каб не саджалі самалёты для арышту свайго ж агента пад прыкрыццём, каб Расіі ў вайне не дапамагалі, ды мала яшчэ для чаго. Па факце я б вылучыў тры асноўныя кірункі – пакаранне за здзейсненае, прадухіленне ўзмацнення Расіі праз РБ і імкненне змяніць Лукашэнку на нармальнага чалавека праз эканамічны ціск.

Пры гэтым ад санкцый ёсць відавочныя мінусы для дэмакратычнай супольнасці. Залежнасць ад Расіі толькі расце, вось да нас ідзе нават трэць расійскага імпарту чыпсаў. Эканамічны ціск хутчэй уплывае на даходы звычайных людзей, чым чыноўнікаў, а зняволеных менш не становіцца.

Паколькі мінусы ёсць, Лукашэнка працягвае кіраваць, а Беларусь застаецца саюзнікам РФ, ствараецца ўражанне, што санкцыі не такія ўжо і карысныя. І існуе дастаткова прыхільнікаў іх адмены. Што з'яўляецца часткай гульні Лукашэнкі, які займаецца гандлем людзьмі ў абмен на дээскалацыю ўжо 20 гадоў.

Для змены сітуацыі можна выкарыстоўваць два падыходы, якія ў Еўропе, па ўсёй бачнасці, выглядаюць радыкальнымі. Санкцыі можна або цалкам адмяніць, або ўвесці па поўнай. Кожны з падыходаў дасць свае плюсы і мінусы.

Санкцыі можна адмяніць цалкам, можна ў абмен на зняволеных або абавязацельства не набіраць новых (як гэта кантраляваць – ніяк), можна без усялякіх умоў. Гэта пэўна паўплывае ў лепшы бок. Многія думаюць, што дзейныя санкцыі аслабляюць Лукашэнку. Можа і так. Але эканамічныя прычыны ніколі не былі прычынай яго слабасці, і пратэсты праз іх узнікалі рэдка. Прычыны, па якіх Лукашэнка выклікаў абурэнне – у ідыёцкіх законах, немагчымасці паўплываць на рашэнні чыноўнікаў, у падмане на выбарах, звышпапулісцкай рыторыцы, каштоўнасных разыходжаннях. А адмена санкцый, свабоднае перамяшчэнне, адраджэнне грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны могуць аказаць значна большы ўплыў на тое, што адбываецца. Лукашэнка застанецца такім жа таксічным персанажам у любым выпадку.

А можна зрабіць наадварот – аказаць ціск па-сапраўднаму. Закрыць межы на ўезд і на выезд, забараніць любое супрацоўніцтва з уладамі, увесці крымінальную адказнасць за парушэнне санкцыйнага рэжыму сваімі – пазакрываць усе лазейкі. Гэта акажа і эканамічны ціск, і падніме градус унутры краіны. Аднак калі рэжыму ўдасца пераадолець такі ўдар, то яго залежнасць ад Расіі стане абсалютнай імгненна, Кітаю наўрад ці будзе патрэбны такі кавалак зямлі. Так што такі крок магчымы і нават пажаданы пры збегу пэўных абставінаў.

Калі наша мэта – змяніць Беларусь, то падыход да санкцый таксама неабходна мяняць. Гэты інструмент дзейнічае як пагроза да іх увядзення і кароткі час пасля, пакуль улады да іх не прыстасуюцца. Далей трэба шукаць іншыя варыянты, каб рэальныя змены сапраўды адбыліся. Санкцыі не павінны існаваць дзеля санкцый, яны павінны весці да нейкай мэты. Калі гэтага няма, то трэба нешта мяняць.

Аўтар калонкі - Сяргей
  • 👍 4
  • ❤ 2
  • 😈 1
Post #947 406
За апошнія пару тыдняў адбылося дастаткова, каб сцвярджаць – у беларускай знешняй палітыцы адбываецца нешта цікавае, а ў будучыні адбудзецца яшчэ больш. Давайце ўспомнім:

- У Мінск прыязджаў кіраўнік французскай разведкі
- З’яўлялася шмат заяў пра “ўцягванне” Беларусі ў вайну
- У беларускі аўтобус (ужо ў два) трапіў дрон
- Украінскі бок пагражаў і ставіў ультыматумы
- Беларусь пагадзілася з украінскімі патрабаваннямі
- З’явілася фэйкавае відэа з Рыжанковым, які расказвае пра здзелку паміж Беларуссю і ЗША
- Лукашэнка з’ездзіў да Пуціна, і яны пра нешта размаўлялі некалькі дзён – пра што, мы не ведаем, фота з лаўкі гэтым разам не выкладвалі
- Пасля гэтага Лукашэнка адразу паехаў у Кітай, і ў той жа дзень кітайскі бок заявіў пра важнасць суверэнітэту Беларусі

Лукашэнка відавочна наблізіўся да сваёй любімай ролі – пасярэдніка, які імкнецца ўседзець на некалькіх крэслах. Апошнім часам гэта яму ўдавалася не вельмі добра - большая частка “апоры” аказалася на расійскім крэсле. Цяпер парог талерантнасці да дыскамфорту відавочна пераадолены адразу некалькімі бакамі, і Беларусь як пляцоўка для дыпламатыі стала больш актуальнай.

Чым такая актыўнасць абернецца для звычайных людзей пры захаванні цяперашніх тэндэнцый? Па-першае, відавочна будзе прасцей атрымліваць візы – вось палякі ўжо заявілі, што гатовы ставіць больш штампаў, калі атрымаецца павялічыць штат консульскіх работнікаў. Па-другое, на санкцыі ў дачыненні да Беларусі будуць глядзець скрозь пальцы, прынамсі новых не прымуць. Па-трэцяе, пара б ужо заканчваць з арыштамі. У стылі: “мы нікога не саджаем, а вы ў нас угнаенні купляеце”.

Заўсёды можа здарыцца чарговы сюрпрыз, які пераверне дошку – Беларусь могуць усё ж прымусіць узяць удзел у вайне, Расія можа раптам “загарэцца”, нягледзячы на адсутнасць бензіну, або наадварот выкарыстаць неканвенцыйную зброю.

Але я апішу варыянты будучыні праз дзве ўспаміны: у 2011 годзе я казаў, што трэба ехаць на Балотную ў Маскву, бо пакуль у Расіі нічога не зменіцца, у нас таксама ўсё застанецца па-ранейшаму. Папутчыкаў не знайшоў і застаўся дома. А можа, менавіта мяне там і не хапіла.

А ў 2023 годзе ў мой горад заехаў калега, які намаляваў такую карціну: “Уяві сабе – вайна скончылася, Пуціна ўжо няма, санкцый няма, з дакументамі праблем няма, а мы ўсё яшчэ тут сядзім і думаем, як нам зрынуць Лукашэнку”.

Карацей, мы ў глабальнай кропцы біфуркацыі, калі сітуацыя можа разгарнуцца куды заўгодна. Таму спадзяёмся на прыемныя сюрпрызы, а рыхтуемся да таго, што ўсё будзе як звычайна.

Аўтар калонкі - Сяргей
  • 👍 4
  • 🤔 1
  • 😈 1
Post #946 543
На мінулым тыдні праўладны актывіст П. Пятроўскі выкаціў геніяльную прапанову — перасяляць пенсіянераў з маленькіх вёсак у аграгарадкі. Навошта? Відаць, каб не завозіць прадукты ў аддаленыя раёны і каб хуткая дапамога хутчэй даязджала.

З Пятроўскім усё ясна, ён называе сябе камуністам і прыхільнікам СССР, у яго відавочны комплекс — хоча паўтарыць прымусовае перасяленне людзей 30-х гадоў, вышуквае магчымасці. Але ў Беларусі і без яго любяць практыкі, якія пазбаўляюць людзей выбару месца жыхарства ці працы. На думку ўладаў, калі б можна было адпраўляць чалавека працаваць і жыць куды трэба, то Беларусь відавочна стала б цудоўнай і квітнеючай дзяржавай. Але пачакайце…

Размеркаванне студэнтаў — не самая жорсткая ў свеце практыка. Урэшце, гэта камусьці нават падабаецца. «У мяне з'явіцца першае месца працы і досвед, а яшчэ я малады спецыяліст, ільготы ўсякія дадуць», — можа сказаць нам малады прыхільнік дзяржаўнага патэрналізму. І такія людзі сапраўды існуюць у рэальнасці, сам кранаўся іх, сваімі рукамі.

Але на кожнага такога студэнта прыпадае некалькі тых, каму ехаць у вёску Малыя Абакумы не надта хочацца. І гэта павінна быць асноўнай і больш чым дастатковай прычынай, па якой чалавек не павінен там працаваць. А яшчэ чалавек будзе там працаваць без энтузіязму, хутчэй за ўсё звольніцца роўна праз 2 гады і відавочна не будзе спяшацца ствараць сям'ю ў месцы, з якога хутка з'едзе. А раён замест нармальнага супрацоўніка атрымлівае бясконцую плынь людзей без досведу.

І ладна б гэта пазіцыянавалася як часовая мера, тыпу «вось зараз у дэпрэсіўныя рэгіёны мы людзей адпраўляем, але вось праекты рэформаў і мадэрнізацыі, праз пяць гадоў вы ўмольваць будзеце пра вакансію ў Чашніцкім раёне», але не! Гэта падаецца як норма, з якой мы будзем жыць заўсёды, у краіне, дзе дзяржава лічыць нармальным вырашаць за чалавека, дзе яму жыць і кім працаваць.

Наогул, такія паводзіны дзяржавы могуць быць выкліканыя дзвюма прычынамі. Альбо ёй усё адно на меркаванне сваіх людзей, бо зараз 17-е стагоддзе і каралю цікавейшыя іншыя рэчы, альбо дзяржава клапоціцца пра грамадзян і рэгіёны, актыўна выконваючы сацыяльную функцыю. Натуральна, улады думаюць, што яны рэалізуюць норму канстытуцыі аб «сацыяльнай дзяржаве», і ім з народам проста не пашанцавала, бо ім і працу даюць, і камуналку толькі на 20% мы плацім, і транспарт амаль бясплатны ў нас. А па факце ў іх у галаве кавалак хлебушка.

Натуральна, ёсць маса варыянтаў справіцца з размеркаваннем і з карысцю правесці 2 гады пасля ўнівера, мы пра гэта пісалі розныя гайды. Праўда, гэта не зусім тая задача, якой хочацца займацца падчас працы над дыпломам. Але ўсё адно лепш пашукайце сабе нейкі варыянты загадзя, таксама лепш пазнаёміцеся з дзяржавай, з якой будзеце ўзаемадзейнічаць.
  • 👍 4
  • ❤ 1
  • 👎 1
Post #945 482
Вадкая сучаснасць і квантавы маятнік

Вось захацеў напісаць пост, прыдумаў тэорыю, а аказалася, што назвы для яе ўжо існуюць і ў сацыялогіі, і ў фізіцы. Затое гэтыя канцэпцыі былі сфармуляваныя не так даўно і яшчэ не да канца распрацаваныя. Давайце разбярэмся.

Тэорыя маятнікаў вядомая ўжо даволі даўно і выкарыстоўвалася ў самых розных сферах. Калі спрасціць і падагнаць усё пад адну схему, то выглядае гэта так: фармуюцца нормы, у супрацьвагу ім узнікае контркультура, у межах якой з'яўляецца запыт на контркультурныя нормы, што прыводзіць да абвінавачанняў у канфармізме і новых бунтаў.

Гэта працавала ў навуцы, культуры, палітыцы, тэорыі пакаленняў, мастацтве і г.д. І займала даволі шмат часу, бо абмен інфармацыяй адбываўся павольна. Людзі атрымлівалі сур'ёзную інфармацыю з кніг, якія палохалі назвай і колерам сваёй вокладкі, або непасрэдна ад носьбітаў гэтых ідэй, знешні выгляд якіх выклікаў шок у добрых грамадзян.

Сёння інфармацыя пра што заўгодна распаўсюджваецца з неверагоднай хуткасцю. Ідэі вельмі хутка знаходзяць прыхільнікаў і гэтак жа хутка атрымліваюць апанентаў. З улікам таго, што ў сучасным грамадстве людзі на адной тэрыторыі жывуць у сваіх інфармацыйных бурбалках, мы атрымліваем сітуацыю, калі ў адным пад'ездзе могуць адначасова існаваць групы, якія не чулі пра нейкую ідэю, тыя, хто пра яе чуў, але з кансерватыўных поглядаў ставіцца да яе негатыўна, прыхільнікі ідэі, радыкальныя прыхільнікі ідэі, тыя, хто лічыць ідэю ўжо састарэлай і прынцыповыя праціўнікі гэтай ідэі.

Цяпер у нас не адзін маятнік на ўсю краіну, а штук трыццаць на адной вуліцы. Тым не менш існуюць моманты яго аб'яднання пад уплывам нейкай ідэі або выкліку. Пасля чаго грамадства зноў распадаецца на тысячы асколкаў. У паліталогіі я знайшоў два апісанні такога працэсу: яго параўноўваюць з роем, калі кожная асоба (грамадская бурбалка) існуе аўтаномна, але ў выпадку небяспекі ўсе аб'ядноўваюцца ў адзін вялікі рой, альбо з вадкім грамадствам, дзе няма ніякіх пастаянных структур, але падчас крызісу ўсё замярзае ў адну форму. А пасля рой разлятаецца, а лёд растае.

Як нам гэта выкарыстаць? Маятнік грамадскага адзінства распаўся, і сабраць яго ў тым самым выглядзе ўжо немагчыма. Сёння беларусы зноў падзяліліся на групы, кожная з якіх знаходзіцца ў сваёй рэальнасці. Мы, вядома, можам павялічваць сваю бурбалку, але яе памер ніколі не стане дастаткова вялікім для зменаў. Значыць, варта шукаць такую ідэю, якая ў нейкі момант зможа стаць аб'яднаўчай.

Ідэі кампаній фармулююцца проста - банальная і пазітыўная ідэя, якая аб'яднае ўсіх, або, наадварот, продаж страху, агульнага для ўсіх. І такія ідэі для Беларусі сфармуляваць нескладана: законнасць, годнае жыццё, адсутнасць гвалту або, наадварот, пагроза вайны, страты дома, ізаляцыі.

Праблема ў тым, як гэта будзе сфармулявана, бо ідэя, якая прыйшла з «чужой» бурбалкі, не будзе ўспрынятая, нават калі па сутнасці з ёй усе згодныя. Больш за тое, людзі ў беларускіх бурбалках па-рознаму разумеюць словы. І я, і Лукашэнка гаворым пра законнасць і бяспеку, але нашы ўяўленні пра іх азначаюць, што адзін з нас павінен апынуцца ў турме.

Варта ствараць такія фармулёўкі, якія не будуць супярэчыць жаданням іншага боку не толькі па сэнсе, але і па форме слоў. Чым больш канкрэтна, тым лепш. Напрыклад: «Беларускае войска не павінна ваяваць ва Украіне». Знойдуцца тыя, хто так не лічыць, але іх чалавек 15–20, усіх можна назваць па імёнах. У базавым сэнсе гэта так. Таму давайце думаць над фармулёўкамі і рыхтавацца да крызісаў, бо менавіта ў такія моманты і становіцца магчымым аб'яднанне.
  • ❤ 1
  • 👍 1
Post #944 430
На мінулым тыдні было шмат заяваў ад украінскага боку аб тым, што Беларусь прымушаюць уступіць у вайну. Гучалі папярэджанні аб наступствах з боку Зяленскага і Броўдзі - кіраўніка войскаў БПЛА Украіны.

Пры гэтым ніякіх прыкметаў прымусу не назіраецца. Лукашэна і Пуцін хваляць адзін аднаго пасля параду 9 траўня, кантрольныя органы РФ і РБ даўно не знаходзілі забароненых рэчываў у прадуктах, а войскі Беларусі знаходзяцца ў сваім звыклым стане і колькасці. Хаця перакідка войскаў РФ і выкарыстанне краіны як плацдарму нельга выключаць.

Ці ёсць увогуле магчымасць прымусу Беларусі да вайны, калі Лукашэнка гэтага не хоча? А ён хутчэй за ўсё не хоча, ягоная сувязь з рэальнасцю, якую ён трэанслюе праз публічныя выказванні, вышэйшая, чым у Пуціна. Так што пагаворым сёння аб палітычнай суб'ектнасці Беларусі.

Да самастойнасці знешняй палітыкі Беларусі былі прэтэнзіі і да вайны. Тут можна дастаць капялюшы з фальгі, каб дакрануцца да канспіралогіі. Я размаўляў з 3 прадстаўнікамі беларускіх амбасадаў у розных краінах, якія лічылі, што некаторыя рашэнні, якія маглі б паўплываць на паляпшэнне стасункаў з ЕЗ, блакуюцца Расеяй. Адзін з пасольскіх работнікаў у 2018 годзе казаў, што смяротнае пакаранне ў Беларусі не адмяняюць менавіта з-за гэтага. Іншы запэўніваў, што Расея не анэксуе Беларусь толькі таму, каб мець дадатковы голас у розных міжнародных арганізацыях.

Пасля 2020 і 2022 сітуацыя стала горшай, правальныя выбары і ўдзел у вайне на баку агрэсара толькі ўзмацніла залежнасць ад Расіі і ператварыла шанцы на аднаўленне адносін з ЕЗ у фантазіі. Аднак Беларусь засталася фармальна незалежнай дзяржавай. Аказалася, што краіна можа даць Расіі нешта большае, чым вельмі важны голас у ААН - напрыклад трэніровачныя лагеры для ваенных і нафтаперапрацоўчыя заводы, да якіх не ляцяць украінскія беспілотнікі. Пакуль што.

Так, Лукашэнка ўсё яшчэ можа памяняць палітвязняў на Аземпік, і ЗША нават здымуць санкцыі (а ЕЗ не здыме, так што толку ад гэтага не шмат). Так, можна зноў пачынаць папулярызаваць беларускую культуру, хоць і пад кантролем (мабыць траўма 2020 крыху адпусціла). Можна нават прапаноўваць сябе ў ролі перагаворшчыка, у надзеі, што гэта паўплывае на міжнароднае прызнанне.

Аднак Украіна, чыё меркаванне ў рэгіёне на дадзены момант вырашальнае для Еўропы, за апошнія паўгода заявіла, "што Кіеў не мае ілюзій адносна самастойнасці Лукашэнкі" і "словы гэтага спадара нічога не значаць". І наладзіла кантакты з Ціханоўскай, чаго пазбягала да гэтага года.

І ў гэтай сітуацыі даводзіцца шукаць не самастойныя рашэнні Беларусі, а прычыны, па якіх краіна ўсё яшчэ незалежная. І галоўная прычына цяперашняй незалежнасці Беларусі ў тым, што ўключэнне яе ў склад Расіі не з'яўляецца прыярытэтнай задачай для РФ.

І Лукашэнка да пэўнай мяжы можа прадаваць сваю карыснасць у выглядзе эканамічнага і паўваеннага саюзніка. Тут у яго велізарны досвед, не думаю, што ў свеце ёсць палітык, які займаўся гэтым таксама доўга. Аднак фактычна гэта адзінае, чым ён можа займацца, паколькі войска і эканоміка РБ наўрад ці могуць прымацца ў разлік.

Сяргей Т
  • 👍 3
  • 🫡 1
Post #943 499
Што там з ідэалогіямі?
Апошнія гады людзі радыкалізуюцца, зрушваючыся да розных палюсоў палітычнага спектра. Але пры гэтым выразных прыхільнікаў канкрэтных ідэалогій становіцца ўсё менш.

Год таму ў адным з чатаў беларускіх актывістаў быў просты апытаннік: «Ты хутчэй правы ці левы?» - і тры варыянты адказу. З 70 чалавек 64 выбралі варыянт «нешта сярэдняе», 2 назвалі сябе правымі і 4 — левымі.

І мае асабістыя адчуванні гэта пацвярджаюць. За жыццё ў мяне былі розныя погляды, але ў апошнія гады я зразумеў, што ўжо не магу аднесці сябе да нейкай адной ідэалогіі. Я вырашыў праверыць, ці гэта не ілюзія, пачытаў даследаванні ў інтэрнэце і яны паказваюць падобную тэндэнцыю.
Сёння ўсё больш людзей арыентуюцца не на цэласную ідэалогію, а на набор асобных ідэй, якія могуць супярэчыць адна адной. Напрыклад: «я за сацыяльныя гарантыі, але мігрантам іх даваць не трэба, каб сюды не ехалі».

І партыі гэтым карыстаюцца. Замест цэласнай ідэалагічнай платформы яны ўсё часцей будуюць радыкальную пазіцыю вакол аднаго пытання - бо гэта прыцягвае ўвагу і дапамагае хутка ператвараць людзей у сваіх прыхільнікаў. А астатнюю частку іх праграмы можна не чытаць.

Цікава, што падобныя змены закранулі не толькі палітыку, але і рэлігію. Цяпер значна цяжэй сустрэць сапраўды ўцаркоўленага хрысціяніна, які кожную нядзелю ходзіць у царкву і строга прытрымліваецца канонаў. Значна часцей можна пачуць нешта кшталту: «У Бога я веру, але святарам не надта давяраю».

І тут узнікае пытанне: як увогуле цяпер будаваць пазіцыянаванне? Ці варта ісці шляхам радыкалізацыі, якая дае медыйнасць і хутка прыцягвае ўвагу? Або лепш абапірацца на максімальна агульныя каштоўнасці?

Я безумоўна прыхільнік дэмакратыі і свабоды слова - ва ўсім, акрамя прамых заклікаў да гвалту. Але адначасова я ўпэўнены, што значная частка зла, прыйшла з паўночнага ўсходу. Бо там яно ўкаранялася стагоддзямі. Бо яго дом у Расіі. Ігэта гучыць радыкальна, асабліва для беларускай аўдыторыі.

У гэтым і парадокс сучаснасці: пытанні пазіцыянавання становяцца ўсё больш складанымі, а сама ідэалагічная аснова адыгрывае ўсё меншую ролю. Людзі ўсё горш аб’ядноўваюцца вакол вялікіх ідэй, але ўсё лягчэй вакол эмоцый, страхаў і асобных тэм.
І нам трэба прыдумаць, што з гэтым рабіць.
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 🤔 2
  • 🌚 1
Post #942 383
Мы паспрабуем ажывіць некаторыя нашы сацыяльныя сеткі — як мінімум Telegram і Facebook. У планах ёсць некалькі праектаў, але пачнём мы з штотыднёвага агляду. Фактычна гэта будзе аўтарская калонка, у якой мы будзем распавядаць пра нейкую падзею, а калі падзеі не будзе — будзем прыдумваць тэмы самі. Магчыма будзе цікава, але гэта не дакладна.

Асобна адзначаем, што выкладзенае ў гэтай калонцы не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй усёй арганізацыі, а адлюстроўвае погляды толькі асобных яе прадстаўнікоў
Post #932 2.03K
Бывай, Лёша.

Ганарымся і любім цябе.

Шчыры, таленавіты, праніклівы, непахісны — ты ў першых шэрагах рабіў тое, што варта рабіць дзеля свабоды, справядлівасці і агульначалавечага шчасця. Страта цябе пакідае велізарную дзірку ў нашых сэрцах. Велізарную.

Лёша быў з намі ад самага пачатку: удзельнічаў у выбарах у парламент, арганізоўваў акцыі, стварыў YouTube Моладзевага Блоку, стаў нашым агентам уплыву на беларускае войска.

Для многіх з нас, на той момант ужо дасведчаных актывістаў, Лёша быў адкрыццём, глытком свежага паветра, сапраўднай надзеяй на беларусаў і беларусак.

Свой шлях барацьбы за свабоду Лёша пачаў са змагання супраць прымусовага прызыву ў войска: ён быў паслядоўным лібертарыянцам і верыў у зло прымусу ў любым яго выглядзе.

Маючы добрую працу, мноства сяброў і сям’ю, якія яго любілі, Лёша абраў адказнасць. Абраў ініцыятыву. Абраў веру ў сучасную, прававую і свабодную Беларусь.

Ён абраў любоў да іншых. Любоў да сваіх суайчыннікаў, вымушаных жыць пад прыгнётам. Любоў да ўкраінцаў — народу, які штодня губляе тысячы людзей, абараняючы права на сваю будучыню. Любоў да Веранікі — сваёй паплечніцы, сяброўкі, каханай жонкі, з якой яны прайшлі неверагодны жыццёвы шлях.

Пры гэтым Лёша быў не з тых, хто прагнуў славы. Не з тых, хто шукаў прызнання. Усе, хто яго ведалі, пацвердзяць гэта. Усе. Ён быў шчырым, самаадданым чалавекам з вялікім сэрцам.

Лёша. Разам у нас было шмат яскравых, шчырых момантаў. І яшчэ столькі магло б быць. Абавязкова б было!

Мы будзем памятаць пра цябе заўсёды. Мы будзем шанаваць тваю памяць. Бывай…

P.S. Аляксей Лазараў, сузаснавальнік Моладзевага Блоку і наш добры сябар, быў забіты 19 студзеня на ўкраінска-расійскім фронце падчас выканання баявога задання. Ад пачатку вайны ён далучыўся да Узброеных Сіл Украіны ў якасці дабраахвотніка. Лёша сышоў з войска праз канфлікты з карумпаваным і некампетэнтным кіраўніцтвам свайго падраздзялення, але ў выніку вярнуўся на фронт у 2025 годзе на іншую пасаду. Тыдзень таму Лёшы не стала. Як і соцень тысяч іншых абаронцаў свабоды.
  • 😢 18
  • 🫡 13
  • 💔 6
  • 😭 3
  • 😱 1
Post #911 6.71K
А пакуль мы рыхтуем для вас новыя анонсы, мемы і цікавыя праекты, нам споўнілася 5 гадочкаў 🥺

Распавядаем пра нашыя дасягненні 🎖 і тое, як можна павіншаваць нас 🤝

💅 Усе спосабы павіншаваць данатам (дасяг з Беларусі праз VPN).

💳 Заданаціць любой банкаўскай карткай на donorbox.org.
  • 🎉 23
  • ❤ 17
  • ❤‍🔥 5
  • 👍 5
Older posts →

About this channel

How can I read @moladzbel without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️ have?
Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️ (@moladzbel) has 516 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️ know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →