TGViewer
Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️ Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️ @moladzbel · 517 subscribers
Post #932 2.03K
Бывай, Лёша.

Ганарымся і любім цябе.

Шчыры, таленавіты, праніклівы, непахісны — ты ў першых шэрагах рабіў тое, што варта рабіць дзеля свабоды, справядлівасці і агульначалавечага шчасця. Страта цябе пакідае велізарную дзірку ў нашых сэрцах. Велізарную.

Лёша быў з намі ад самага пачатку: удзельнічаў у выбарах у парламент, арганізоўваў акцыі, стварыў YouTube Моладзевага Блоку, стаў нашым агентам уплыву на беларускае войска.

Для многіх з нас, на той момант ужо дасведчаных актывістаў, Лёша быў адкрыццём, глытком свежага паветра, сапраўднай надзеяй на беларусаў і беларусак.

Свой шлях барацьбы за свабоду Лёша пачаў са змагання супраць прымусовага прызыву ў войска: ён быў паслядоўным лібертарыянцам і верыў у зло прымусу ў любым яго выглядзе.

Маючы добрую працу, мноства сяброў і сям’ю, якія яго любілі, Лёша абраў адказнасць. Абраў ініцыятыву. Абраў веру ў сучасную, прававую і свабодную Беларусь.

Ён абраў любоў да іншых. Любоў да сваіх суайчыннікаў, вымушаных жыць пад прыгнётам. Любоў да ўкраінцаў — народу, які штодня губляе тысячы людзей, абараняючы права на сваю будучыню. Любоў да Веранікі — сваёй паплечніцы, сяброўкі, каханай жонкі, з якой яны прайшлі неверагодны жыццёвы шлях.

Пры гэтым Лёша быў не з тых, хто прагнуў славы. Не з тых, хто шукаў прызнання. Усе, хто яго ведалі, пацвердзяць гэта. Усе. Ён быў шчырым, самаадданым чалавекам з вялікім сэрцам.

Лёша. Разам у нас было шмат яскравых, шчырых момантаў. І яшчэ столькі магло б быць. Абавязкова б было!

Мы будзем памятаць пра цябе заўсёды. Мы будзем шанаваць тваю памяць. Бывай…

P.S. Аляксей Лазараў, сузаснавальнік Моладзевага Блоку і наш добры сябар, быў забіты 19 студзеня на ўкраінска-расійскім фронце падчас выканання баявога задання. Ад пачатку вайны ён далучыўся да Узброеных Сіл Украіны ў якасці дабраахвотніка. Лёша сышоў з войска праз канфлікты з карумпаваным і некампетэнтным кіраўніцтвам свайго падраздзялення, але ў выніку вярнуўся на фронт у 2025 годзе на іншую пасаду. Тыдзень таму Лёшы не стала. Як і соцень тысяч іншых абаронцаў свабоды.
  • 😢 18
  • 🫡 13
  • 💔 6
  • 😭 3
  • 😱 1
More from @moladzbel
  1. Jul 24, 2026Пагаворым сёння пра тэорыю і яе выкарыстанне на практыцы. А дакладней – пра адзін з галоўн…
  2. Jul 17, 2026НАВОШТА РЭЖЫМУ КРУГЛЫ СТОЛ Ліза Пракопчык паспрабавала сістэмізаваць свае думкі і адказаць…
  3. Jul 13, 2026Ціханоўская ў нядаўнім інтэрв'ю казала пра найстарэйшую для беларускай апазіцыі тэму, маўл…
  4. Jul 6, 2026За апошнія пару тыдняў адбылося дастаткова, каб сцвярджаць – у беларускай знешняй палітыцы…
  5. Jun 13, 2026На мінулым тыдні праўладны актывіст П. Пятроўскі выкаціў геніяльную прапанову — перасяляць…
  6. Jun 5, 2026Вадкая сучаснасць і квантавы маятнік Вось захацеў напісаць пост, прыдумаў тэорыю, а аказал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →