TGViewer
Channel Public Channel
KRYVIS

KRYVIS

@ezkryvis

Crivica. Baltica. Indogermanica
Традыцыяналісцкая візія ў літоўскай перспектыве

Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі

Зваротная сувязь — @kryvisbot
Subscribers
367
Photos
881
Videos
23
Links
159
Recent Posts 11 shown
Post #2451 170
Беларуссія і яе межы

Хацелася б зрабіць трохі запаздалую, але неабходную рэакцыю на апошні інфаповад сярод беларусаў, звязаны з Шагалам. Мне асабіста не цікава пазіцыя не вядомага мне дагэтуль расіяніна, але хочацца прайсціся менавіта па свядомых на ўсю галаву спадарах.

Заўсёды хочацца спытаць, а дзе скончваецца тая Беларусь, якая ўключае ў сябе і Шагала, і Астрожскага, і Еўфрасінню з Рагвалодам, пра якую нам увесь час кажуць? Немагчымасць адэкватнага адказа на гэта пытанне ўласна і паказвае беспадстаўнасць беларускага дыскурса, бо нейкую сапраўдную аснову, да якой чапляецца ўсё астатняе, вылучыць не атрымліваецца. Можна сказаць, што Беларусь — гэта салянка, адзіным крытэрыям якой зʼяўляюцца асабістыя густы тых, хто пра яе разважае. Калі б нейкая "нацыянальная Беларусь" насамрэч існавала б як нейкая сапраўдная сутнасць то яна мела б межы, з якімі бы прыходзілася лічыцца ўсім так ці інакш. У Беларуссію можна запісаць і князёў-варагаў, і праваслаўных святых, і ўніяцкіх агітатараў, і касцёлы Астравецкага раёна, і князёў ВКЛ, і бальшавісцкіх мастакоў яўрэйскага паходжання. Схільнасць да стварэння такой кашы — добры паказчык нізкага духоўнага і разумовага ўзроўню тых, хто агітуе за гэта ўсё. Для мяне ўласна, калі што небудзь адзначана словам "беларускае", то гэта альбо незаконна прыўласненае, альбо нейкая чарговая "крамбамбуля".

Прыўласніваць умоўнага Шагала дазваляе беларусам пераключэнне на чыста тэрытарыяльны прынцап сваёй ідэнтычнасці, але гэтым яны навязваюць сабе прынцыпы, якія самі не могуць панесці. Пры такім падыходзе яны павінны ганарыцца ў тым ліку і Суворавым, Мураўёвым і гэтак далей, бо яны таксама былі шчыльна звязаны з гэтымі тэрыторыямі. Чаму не ганарацца яўрэйскай арганізацыяй Хабад, вядомай па ўсім свеце, што мае свае паходжанне з Беларусі? Шматлікія рускія пісьменнікі пісалі пра Беларусь, аналагічна таму як Шагал маляваў Віцебск. І менавіта па гэтым прынцыпе ў свой час Ластоўскі прылучыў "Слова аб палку Ігаравым" да "беларускай літаратуры". Менавіта таму ва ўсім гэтым нацыянальным будаўніцтве мы бачым відавочную крывадушнасць. А гэта звязана з тым, што свядомых не цікавіць нават і гэты тэрытарыяльны прынцап. Для іх галоўнае, каб нейкі прыўласнены наратыў дапамагаў ім даказваць перавагу над расіянамі. І перавагу па выключна ліберальна-прагрэсівісцкай лініі. Сярод аргументаў на карысць прыўласневання Шагала я чую вельмі часта аргументы чыста фінансавыя. Можна сказаць, што гэтыя людзі ў шматлікім згодныя, што ніякай "нацыянальнай Беларуссіі" не існуе, і што яны ствараюць абсалютна новую сутнасць, але трэба "грабсці пад сабе".
  • 👍 12
  • 💩 2
  • 💯 1
Post #2441 175
Пасля пэўнага перапынку працягваем тэму падарожжаў па мясцінах, дзе яшчэ ў не такі даўні час (~16 ст.) захоўвалася балтамоўнае насельніцтва. У гэты раз - раён вёсак Грунцішкі, Русалішкі, Пагарэлішкі. Цікава, што на ўваходзе ў вёску Грунцішкі стаіць праваслаўны крыж, як, дарэчы, і ў шматлікіх іншых з літоўскімі назвамі ў былым Менскім павеце. Гістарычныя карты таксама сведчаць аб тым, што тут пражывала праваслаўнае насельніцтва. Гэта ўжо ў які раз даказвае несастаяльнасць думак пра "русінаў" як пра нейкі сапраўдны этнас.
  • ❤ 3
  • 😱 2
  • ⚡ 1
  • 🔥 1
  • 💩 1
Post #2440 251
Пры ўсёй відавочнай гібласці мадэрна, некаторыя яго элементы, якія здаваліся нам “адносна прытомнымі” дэманструюць шакіруючы ўзровень неадэкватнасці і нездольнасці ўспрымаць любыя каштоўнасці, вышэйшыя за прымітыўную “нацыянальшчыну”, чые граніцы вызначаліся выпадковым і мілітарным спосабам, цалкам ігнаруючы нават самы ніжэйшы ў духоўным плане пласт народа – этнічны.
 
Як вынікае з лекцыі літоўскага гісторыка Дангіраса Мучуліса, у сярэдзіне 30-х гадоў паміж Літвой і Латвіяй разгарэўся дыпламатычны скандал з-за вызначэння на чыёй менавіта нацыянальнай тэрыторыі адбылаля бітва пры Саўле ў 1236 годзе (!). Паводле літоўскай версіі, бітва адбывалася прыкладна на месцы сённяшняга гораду Шаўляй, а па латышскай --  дзесьці каля Баўскі. Даходзіла да таго, што латышская дыпламатыя нават тарпедавала спробы паставіць помнік гэтай бітве ў Шаўляе, бо гэта абражае нацыянальную памяць латышскага народа. У выніку, літоўцы і латышы не спадобіліся нават на сумеснае святкаванне “дня адзінства балтаў”, бо кожнаму была дарагая свая версія.
 
Як мы бачым, нацыянальны прынцып тут адкідае не толькі “індаеўрапейскую салярную еднасць”, але і больш празаічную і, здаваляся б, больш зразумелую для ідэалогіі мадэрну навуку. Няма сумневу, што кожны з бакоў трымаўся за сваю версію выключна з-за нацыянальнага эгаізму, а не дзеля “навуковай праўды”, што вельмі характэрна для 20-га стагоддзя, калі нават навуку намагіліся зрабіць “нацыянальнай”.
 
Абсалютна відавочна, што нашай задачай сёння павінна быць стварэнне мадэлі, якая не толькі зносіць штучныя межы ў рамках максімальна этнічна аднародных супольнасцяў, як рэгіён усходняй Літвы, літоўска-латышскае памежжа, ці тая жа самая Сувалкія. Абсалютна неабходна  ўзнесці каштоўнасці значна вышэйшага парадку, якія не амяжоўваюцца выключна балтамі і іх прасторай. Да ўмоўна нашага гарызонту можна аднесці народы Поўначнай Еўразіі, размаўляючых сёння на фіна-угорскіх, германскіх ды балцкіх мовах. Гэта традыцыйны аўтахтонны поліс, у межах якога не можа быць ніякіх дробных калхазанскіх склокаў за летуценныя “нацыянальныя інтарэсы”.
  • 👍 4
  • ❤ 3
  • 💩 1
Post #2439 444
Бальшавізм — гэта ўвасабленне ў сучаснай форме старажытнага духу славянскай расы, расы, якая не мае традыцый і якая ў сваім сацыяльным містыцызме, у сваёй амальгаме пачуццёвасці і духоўнасці, у перавазе «пафасу» над «этасам» і інстынктыўнасці над рацыянальнасцю вяртае нас да недыферэнцыяваных, субперсанальных формаў, да праміскуітэту першабытных плямёнаў
  • 👍 9
  • 👎 8
  • 💩 4
  • ❤ 2
  • 🤡 2
  • 👏 1
Post #2438 520
Вельмі сімвалічныя радкі — у пошуках беларускай ідэі… для ТБМ Ліда. Само па сабе культываванне беларускай мовы на гістарыянай Літве не ёсць нічым дрэнным, усё ж гэта больш аўтахтонная з’ява, чым пануючая цяпер “культурная парадыгма”. Аднак без разумення генезісу гэтай з’явы, беларуская мова з боку розных каля-БНФ’аўскіх груповак падобная да маўпы з гранатай, бо прыходзяць яны на гэтыя сакральныя землі са ўсялякімі скарынамі, “шматэтніяным ВКЛ (і гэта ў лепшым выпадку), рускім горадам і іншымі абсалютна другаснымі элементамі тутэйшага ладшафту. Не рэдка гэта яшчэ і спалучаецца з адкрытым манкурствам, паколькі вялікая частка шчырых беларусоў з лідчыны не маюць ні воднага праваслаўнага ў сваім сямейным дрэве, але паводзяць сябе як паслы Візантыі ў моры лацінянскай ерасі.
  • 👎 8
  • 👍 4
  • 🤷‍♂ 1
  • 💩 1
Post #2437 598
KRYVIS Літва і Русь — Рым і Карфаген Калі мы параўнаем грамадства Літвы ХІІІ ст. і Полацкай зямлі, то ўбачым вельмі сур'ёзныя адрозненні. Для Полацкай зямлі была характэрна вельмі слабая княская ўлада. Пры гэтым уся дзяржава будавалася вакол абслугоўвання некалькіх…
У той жа перыяд Літва, як і ў папярэдні перыяд, была грамадствам, ядром якога былі ваяры. Асноўнай каштоўнасцю таго грамадства быў ваярскі поспех, што добра адлюстравана ў антрапаніміцы. Фактычна, гэта была краіна гераічнага пачатку. Доля баярства ў літоўскім грамадстве была вельмі вялікай. У дадзяржаўны перыяд ваяры складалі амаль 1/4 насельніцтва. Была важнай і ўлада князя, што адлюстравана традыцыяй вялікіх курганаў, што паказвалі як вакол князя ці правадыра гуртуецца грамадства.

Фактычна, сутыкненне Літвы з Руссю было тым жа, што і сутыкненне Рыма і Карфагена, дзяржавы ваяроў і дзяржавы купцоў. Але ў нашым выпадку Русь здалася Літве амаль без хоць якіх праблем, бо ўсе гэтыя Полацкія землі былі тэрыторыямі абсалютнага панавання трэцяга саслоўя, якое не здольнае ні на які годны ўчынак.

На фотаздымку: вялікія элітарныя курганы могільніку Pavajuonis-Rėkučiai з артыкулу Л. Курылы
  • 🔥 6
  • 🤡 5
  • 👎 1
  • 👏 1
  • 💩 1
  • 😭 1
  • 🤪 1
Post #2436 551
Літва і Русь — Рым і Карфаген

Калі мы параўнаем грамадства Літвы ХІІІ ст. і Полацкай зямлі, то ўбачым вельмі сур'ёзныя адрозненні. Для Полацкай зямлі была характэрна вельмі слабая княская ўлада. Пры гэтым уся дзяржава будавалася вакол абслугоўвання некалькіх гарадоў. Фактычна, асновай было забеспячэнне гандлю, таму галоўнай элітай зʼяўляліся буйныя гандляры, якія фактычна ўтварылі свайго роду алігархію. Вялікую вагу меў і біскуп, які фактычна таксама быў падпарадкаваны агульным купецкім інтарэсам, як і малаколькаснае баярства. Фактычна, гэта была дзяржава зажрайства, дзе ўсім кіравала манета. Дзяржава калісьці была ўтвораная варажскай дружынай на чале з Рагвалодам праз вельмі нядоўгі час трансфармавалася ў купецкую рэспубліку. Ужо з ХІ ст. Полацку былі неабходныя ваяры, таму ён выкарыстоўваў у тым літоўцаў.
  • 🔥 6
  • 🤣 6
  • 👍 1
  • 🤔 1
  • 💩 1
  • 😭 1
Post #2435 411
Разуменне літоўскай элітай 16 ст. фармавання ВКЛ добра адлбстроўвае гэты кавалак з "Хронікі Быхаўца". Безумоўна, гэта гісторыя мае нізкую ступень даставернасці, але зʼяўляецца паказчыкам.

И во время правления Монтвила поднялся царь Батый, и пошел на Русскую землю, и всю землю Русскую повоевал, и многих князей русских убил, а иных в плен увел, а столицу всей земли Русской, город Киев, сжег и сделал пустым. <...> И услышал, что мужики живут без государя, и зовутся дручане, и он собрал людей и пошел к Друцку, и осел в земле Друцкой, и срубил город Друцк и назвался великим князем Друцким. А в то время узнал князь великий Жемайтский Монтвил, что Русская сторона опустела, и князья русские разогнаны, и он, дав войско сыну своему Ердивилу, послал с ним панов своих радных, прежде всего из Колюмнов по имени Грумпя, а второго из Урсеинов по имени Ейкшис, а третьего из Розы по имени Гровжис. И зашли [они] за реку Вилию, и потом перешли реку Неман и нашли в четырех милях от реки Немана гору красивую, и понравилось им.
  • 🤡 3
  • 👍 1
  • 😁 1
  • 💩 1
Post #2434 539
Бяда беларускай навукі ў тым, што яна бясконца стварае дадатковыя сутнасці без патрэбы, ці то кіруючыся нацыянальнымі комплексамі, ці то аўтаматычна ідучы па пратоленых сцежках папярэднікаў. Сутнасцю гэтай найчасцей з’яўляюцца, безумоўна, нашыя «любімцы» — славяне.
 
Агулам можна вывесці тыповую схему пабудовы нашай вельмі «дрэўняй» славянскай гісторыі:
1.     Бярэцца гаплагрупа, археалагічная культура ці нават спосаб роспісу керамікі, які валюнтарысцкім чынам называецца славянскім, прычым часам не проста беспадстаўна, але і насуперак усім папярэднім даследаванням.
2.     Усё наступнае развіццё пэўнай культуры тлумачыцца выключна праз выдуманую без належнай аргументацыі рамку, даходзячы да абсурдных высноў кшталту тлумачэння гідраніміі праз гіпатэтычную праславянскую альбо балта-славянскую мову, якая прынцыпова не з’яўляецца балцкай, але пры гэтым амаль неадрозная ад яе (!). Альбо верыфікавана балцкія рэчы (да чаго мы таксама даволі скептычныя) трактуюцца як «запазычаныя» славянамі ў балтаў. Трэба ўдакладніць, што ў адваротны бок гэта не працуе — расчосы на кераміцы адназначна сведчаць пра славянскую атрыбуцыю рэчаў. Відаць, балты маглі пераняць у славян мову, рэлігію, матэрыяльную культуру і нават саміх сябе, але вось правесці расчоскай па кераміцы без удзелу славян ужо былі не ў стане.
 
Тут хіба не цяжка ўявіць сабе рэакцыю не нейкага балцкага традыцыяналіста, а проста адукаванага чалавека, які не мае ніякіх асабліва інтымных прычын «удраўняць» славянаў да V–VI стст. нашай эры. Бо тут напрошваецца відавочнае пытанне: а навошта ў гэтыя канструкцыі ўпісаны абсалютна неверыфікавальныя тэзісы, якія ствараюць не маргінэс, а самую падставу тэорыі? У рэшце рэшт, можна ж увогуле абысціся без прыметнікаў «балцкі» ці «славянскі» і проста апісваць развіццё пэўнай культуры паводле тых вельмі фрагментарных матэрыялаў, што ёсць у нас у наяўнасці. Гэта прынамсі была б шчырая навуковая праца без відавочнай «адсябяціны». Насуперак таму, што многія думаюць, задачай археалогіі з’яўляецца не пошук «славянскіх скроневых кольцаў», а менавіта дэталёвае апісанне спосабу жыцця, зброі, упрыгожванняў, якія часцей за ўсё альбо адсутнічаюць у комплексе, альбо не дазваляюць зрабіць ніякай этнічнай атрыбуцыі.
 
Уся ж справа, на жаль, не ў пошуках ісціны і не ў наяўнасці нейкіх эксклюзіўна рэвалюцыйных дадзеных у тых ці іншых даследчыкаў. Усё нашмат больш празаічна: у навуковым свеце існуе нездаровая гонка за колькасцю публікацый, дзе бясконца штосьці трэба «пераглядаць», лепш за ўсё кардынальна, ствараць «новыя тэорыі» (якія ў нашым выпадку яшчэ і добра забытыя старыя). На гэта накладаецца чыста псіхалагічны момант, уласцівы носьбітам беларускай свядомасці, — рэтраспектыўны пошук Беларусі XIX–XX стагоддзяў прынамсі ў протаформе «славянскіх плямёнаў» на пачатку нашай эры, бо такім чынам умоўная беларушчына на нашых паўночных землях становіцца не другасным пазнейшым прадуктам, які паходзіць зусім не з нейкіх «плямёнаў», а старажытнай адвечнай з’явай яшчэ з часоў банцараўшчыны. У гэтай «рэтраспектыўнай» візіі ўсё неславянскае аўтаматычна ўспрымаецца як «небеларускае» і падлягае рэдукцыі любымі, нават самымі сафістычнымі, спосабамі. Нават літоўскамоўнае насельніцтва на паўночнай Полаччыне аб’яўляецца ў абавязковым парадку перасяленцамі (што цалкам супярэчыць дадзеным дыялекталогіі), бо ламае прыгожую карціну, дзе на тых землях «ні многа ні мала» паўтары тысячы гадоў мусяць жыць чысцюткія славяне.
 
Бiйцe ў cэpцы ix – бiйцe мячaмi,
 He дaвaйцe чyжынцaмi быць!
  • 👍 9
  • 🥱 4
  • 😁 1
  • 🤔 1
  • 💩 1
Post #2433 514
Справа ў тым, што ў гэты рух уваходзяць і людзі, якія разумеюць адсутнасць гістарычнай асновы для такіх форм і практык, але, відаць, ніхто не бачыць у гэтым ніякай праблемы. Чаму? Таму што "эпоха Лаймы". Гэта выдатна паказвае стаўленне такіх зборышчаў да ўласнай жа рэлігіі.

Ідэалагічныя падставы гэтай карціны свету добра адлюстравана ў нядаўняй выдаленай нататцы аднаго іх тутэйшага падпевакі. Там было напісана, што проста нацыянальны суверэнітэт гэта мера недастатковая, трэба каб было svaise dangus 'сваё неба'. Гэта значыць, што дзяржаўны суверэнітэт павінен быць перанесены і на духоўную сферу. Упершыню такая ідэя зʼявілася ў новачаснай Нямеччыне з яе прынцыпам "чыя зямля таго і вера" і ўтварэннем ландэскірхе і нацыянальных цэркваў пазней. Такі ж прынцам успадкаемілі і нашы "неапаганцы", якія прэтэндуюць што яны больш "нацыянальная царква", чым Касцёл. Пры гэтым рэлігія не павінна быць чымсьці цэнтральным, яна мае быць вынесена ў нейкую адведзеную ёй ліберальнай ідэалогіяй зыгарадзь і ва ўсім з ёй супадаць. Такі прынцап ставіць "нацыянальны інтарэс" як вышэйшую каштоўнасць. Гэта па сутнасці адпавядае сучаснай мадэлі дзяржавы, якая рэўнуе сваіх жыхароў да любой сістэмы святапогляду акрамя закаханасці ў яе. Чымсьці шлях Рамувы нагадвае праваслаўе ў выглядзе структур РПЦ і ПЦУ, якія зʼяўляюцца патрыятычнымі прыдаткамі нацыянальных ідэалогій сваіх дзяржаў для правядзення мерапрыемстваў.

Ну і канешне нельга не ўзгадаць кім па сутнасці з'яўляюцца ўсе гэтыя людзі. Безумоўна, што гэта ў сваім жыцці абсалютна звычайнае насельніцтва з "агульнапрынятай" сістэмай светаўяўлення, але часам ім хочацца пагуляцца ў старажытных літоўцаў (так, як яны гэта ўяўляюць). Унутры гульні, як акторы ў тэатры, яны вераць і ў багоў і ў ахвяры, але здымаючы з сябе пахавальны строй, яны зноў ператвараюцца ў "нармальных людзей". Сярод неапаганцаў з балтыйскіх краін часам можна ўбачыць моцнае замілаванне да Японіі, відаць таму што там сучасныя прадстаўнікі заходняй цывілізацыі пэўную частку свайго жыцця адводзяць пад такія ж патрыятычныя гульні, але пры гэтым "Цывілізаванасці" і "Адукацыі" не здраджваюць.
  • ❤ 9
  • 👎 4
  • 💩 3
  • 👍 1
  • 💯 1
Post #2432 427
Заўсёды, чытаючы літоўскую неапаганскую літаратуру, здзіўляўся наколькі яны вычварэнскім чынам тлумачаць гісторыю літоўскай рэлігійнасці, дзе за нейкі абразец падаецца выдуманая "эпоха Багіні Маці". Аказваецца, яшчэ Ё. Трынкунас абвясціў нейкую "эпоху Лаймы" з "павелічэннем вагі жанчын", што адпавядае "эпосе Вадалея" ў русе Нью-Эйдж.

Выклікае толькі смех і практыка з "дэмакратычным" абраннем "крывіса" на нейкі тэрмін, што нагадвае нейкія баптысцкія ці пяцідзясятніцкія звычаі, але ў асаблівай постсавецкай абгортцы. За гэтай малой праявай стаіць пратэстанцкае ўяўленне аб пастаноўцы духоўнага аўтарытэту "снізу". Да такога ўзроўню апастасіі не дайшоў нават ліберальны і мадэрнісцкі Каталіцкі Касцёл.

І галоўнае пытанне: хто ўвогуле ўсім гэтым людзям выдаў званні "вайдэлотаў", "крывісаў" і гэтак далей? У народзе такіх называюць самасвятамі. Ва ўсім г. зв. балцкім неапаганстве абсалютна ўсё мае адбітак нейкай жахлівейшай самадзейнасці.
  • 👍 9
  • 💩 4
  • 👎 3
  • 🔥 1
  • 👻 1
Older posts →

About this channel

How can I read @ezkryvis without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for KRYVIS: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does KRYVIS have?
KRYVIS (@ezkryvis) has 367 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does KRYVIS know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →