TGViewer
KRYVIS KRYVIS @ezkryvis · 367 subscribers
Post #2451 172
Беларуссія і яе межы

Хацелася б зрабіць трохі запаздалую, але неабходную рэакцыю на апошні інфаповад сярод беларусаў, звязаны з Шагалам. Мне асабіста не цікава пазіцыя не вядомага мне дагэтуль расіяніна, але хочацца прайсціся менавіта па свядомых на ўсю галаву спадарах.

Заўсёды хочацца спытаць, а дзе скончваецца тая Беларусь, якая ўключае ў сябе і Шагала, і Астрожскага, і Еўфрасінню з Рагвалодам, пра якую нам увесь час кажуць? Немагчымасць адэкватнага адказа на гэта пытанне ўласна і паказвае беспадстаўнасць беларускага дыскурса, бо нейкую сапраўдную аснову, да якой чапляецца ўсё астатняе, вылучыць не атрымліваецца. Можна сказаць, што Беларусь — гэта салянка, адзіным крытэрыям якой зʼяўляюцца асабістыя густы тых, хто пра яе разважае. Калі б нейкая "нацыянальная Беларусь" насамрэч існавала б як нейкая сапраўдная сутнасць то яна мела б межы, з якімі бы прыходзілася лічыцца ўсім так ці інакш. У Беларуссію можна запісаць і князёў-варагаў, і праваслаўных святых, і ўніяцкіх агітатараў, і касцёлы Астравецкага раёна, і князёў ВКЛ, і бальшавісцкіх мастакоў яўрэйскага паходжання. Схільнасць да стварэння такой кашы — добры паказчык нізкага духоўнага і разумовага ўзроўню тых, хто агітуе за гэта ўсё. Для мяне ўласна, калі што небудзь адзначана словам "беларускае", то гэта альбо незаконна прыўласненае, альбо нейкая чарговая "крамбамбуля".

Прыўласніваць умоўнага Шагала дазваляе беларусам пераключэнне на чыста тэрытарыяльны прынцап сваёй ідэнтычнасці, але гэтым яны навязваюць сабе прынцыпы, якія самі не могуць панесці. Пры такім падыходзе яны павінны ганарыцца ў тым ліку і Суворавым, Мураўёвым і гэтак далей, бо яны таксама былі шчыльна звязаны з гэтымі тэрыторыямі. Чаму не ганарацца яўрэйскай арганізацыяй Хабад, вядомай па ўсім свеце, што мае свае паходжанне з Беларусі? Шматлікія рускія пісьменнікі пісалі пра Беларусь, аналагічна таму як Шагал маляваў Віцебск. І менавіта па гэтым прынцыпе ў свой час Ластоўскі прылучыў "Слова аб палку Ігаравым" да "беларускай літаратуры". Менавіта таму ва ўсім гэтым нацыянальным будаўніцтве мы бачым відавочную крывадушнасць. А гэта звязана з тым, што свядомых не цікавіць нават і гэты тэрытарыяльны прынцап. Для іх галоўнае, каб нейкі прыўласнены наратыў дапамагаў ім даказваць перавагу над расіянамі. І перавагу па выключна ліберальна-прагрэсівісцкай лініі. Сярод аргументаў на карысць прыўласневання Шагала я чую вельмі часта аргументы чыста фінансавыя. Можна сказаць, што гэтыя людзі ў шматлікім згодныя, што ніякай "нацыянальнай Беларуссіі" не існуе, і што яны ствараюць абсалютна новую сутнасць, але трэба "грабсці пад сабе".
  • 👍 12
  • 💩 2
  • 💯 1
More from @ezkryvis
  1. Sep 28, 2026Пасля пэўнага перапынку працягваем тэму падарожжаў па мясцінах, дзе яшчэ ў не такі даўні ч…
  2. Sep 27, 2026Пры ўсёй відавочнай гібласці мадэрна, некаторыя яго элементы, якія здаваліся нам “адносна…
  3. Sep 6, 2026Бальшавізм — гэта ўвасабленне ў сучаснай форме старажытнага духу славянскай расы, расы, як…
  4. Aug 30, 2026Вельмі сімвалічныя радкі — у пошуках беларускай ідэі… для ТБМ Ліда. Само па сабе культывав…
  5. Aug 15, 2026У той жа перыяд Літва, як і ў папярэдні перыяд, была грамадствам, ядром якога былі ваяры.…
  6. Aug 15, 2026Літва і Русь — Рым і Карфаген Калі мы параўнаем грамадства Літвы ХІІІ ст. і Полацкай зямлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →