TGViewer
KRYVIS KRYVIS @ezkryvis · 367 subscribers
Post #2434 540
Бяда беларускай навукі ў тым, што яна бясконца стварае дадатковыя сутнасці без патрэбы, ці то кіруючыся нацыянальнымі комплексамі, ці то аўтаматычна ідучы па пратоленых сцежках папярэднікаў. Сутнасцю гэтай найчасцей з’яўляюцца, безумоўна, нашыя «любімцы» — славяне.
 
Агулам можна вывесці тыповую схему пабудовы нашай вельмі «дрэўняй» славянскай гісторыі:
1.     Бярэцца гаплагрупа, археалагічная культура ці нават спосаб роспісу керамікі, які валюнтарысцкім чынам называецца славянскім, прычым часам не проста беспадстаўна, але і насуперак усім папярэднім даследаванням.
2.     Усё наступнае развіццё пэўнай культуры тлумачыцца выключна праз выдуманую без належнай аргументацыі рамку, даходзячы да абсурдных высноў кшталту тлумачэння гідраніміі праз гіпатэтычную праславянскую альбо балта-славянскую мову, якая прынцыпова не з’яўляецца балцкай, але пры гэтым амаль неадрозная ад яе (!). Альбо верыфікавана балцкія рэчы (да чаго мы таксама даволі скептычныя) трактуюцца як «запазычаныя» славянамі ў балтаў. Трэба ўдакладніць, што ў адваротны бок гэта не працуе — расчосы на кераміцы адназначна сведчаць пра славянскую атрыбуцыю рэчаў. Відаць, балты маглі пераняць у славян мову, рэлігію, матэрыяльную культуру і нават саміх сябе, але вось правесці расчоскай па кераміцы без удзелу славян ужо былі не ў стане.
 
Тут хіба не цяжка ўявіць сабе рэакцыю не нейкага балцкага традыцыяналіста, а проста адукаванага чалавека, які не мае ніякіх асабліва інтымных прычын «удраўняць» славянаў да V–VI стст. нашай эры. Бо тут напрошваецца відавочнае пытанне: а навошта ў гэтыя канструкцыі ўпісаны абсалютна неверыфікавальныя тэзісы, якія ствараюць не маргінэс, а самую падставу тэорыі? У рэшце рэшт, можна ж увогуле абысціся без прыметнікаў «балцкі» ці «славянскі» і проста апісваць развіццё пэўнай культуры паводле тых вельмі фрагментарных матэрыялаў, што ёсць у нас у наяўнасці. Гэта прынамсі была б шчырая навуковая праца без відавочнай «адсябяціны». Насуперак таму, што многія думаюць, задачай археалогіі з’яўляецца не пошук «славянскіх скроневых кольцаў», а менавіта дэталёвае апісанне спосабу жыцця, зброі, упрыгожванняў, якія часцей за ўсё альбо адсутнічаюць у комплексе, альбо не дазваляюць зрабіць ніякай этнічнай атрыбуцыі.
 
Уся ж справа, на жаль, не ў пошуках ісціны і не ў наяўнасці нейкіх эксклюзіўна рэвалюцыйных дадзеных у тых ці іншых даследчыкаў. Усё нашмат больш празаічна: у навуковым свеце існуе нездаровая гонка за колькасцю публікацый, дзе бясконца штосьці трэба «пераглядаць», лепш за ўсё кардынальна, ствараць «новыя тэорыі» (якія ў нашым выпадку яшчэ і добра забытыя старыя). На гэта накладаецца чыста псіхалагічны момант, уласцівы носьбітам беларускай свядомасці, — рэтраспектыўны пошук Беларусі XIX–XX стагоддзяў прынамсі ў протаформе «славянскіх плямёнаў» на пачатку нашай эры, бо такім чынам умоўная беларушчына на нашых паўночных землях становіцца не другасным пазнейшым прадуктам, які паходзіць зусім не з нейкіх «плямёнаў», а старажытнай адвечнай з’явай яшчэ з часоў банцараўшчыны. У гэтай «рэтраспектыўнай» візіі ўсё неславянскае аўтаматычна ўспрымаецца як «небеларускае» і падлягае рэдукцыі любымі, нават самымі сафістычнымі, спосабамі. Нават літоўскамоўнае насельніцтва на паўночнай Полаччыне аб’яўляецца ў абавязковым парадку перасяленцамі (што цалкам супярэчыць дадзеным дыялекталогіі), бо ламае прыгожую карціну, дзе на тых землях «ні многа ні мала» паўтары тысячы гадоў мусяць жыць чысцюткія славяне.
 
Бiйцe ў cэpцы ix – бiйцe мячaмi,
 He дaвaйцe чyжынцaмi быць!
  • 👍 9
  • 🥱 4
  • 😁 1
  • 🤔 1
  • 💩 1
More from @ezkryvis
  1. Oct 3, 2026Беларуссія і яе межы Хацелася б зрабіць трохі запаздалую, але неабходную рэакцыю на апошні…
  2. Sep 28, 2026Пасля пэўнага перапынку працягваем тэму падарожжаў па мясцінах, дзе яшчэ ў не такі даўні ч…
  3. Sep 27, 2026Пры ўсёй відавочнай гібласці мадэрна, некаторыя яго элементы, якія здаваліся нам “адносна…
  4. Sep 6, 2026Бальшавізм — гэта ўвасабленне ў сучаснай форме старажытнага духу славянскай расы, расы, як…
  5. Aug 30, 2026Вельмі сімвалічныя радкі — у пошуках беларускай ідэі… для ТБМ Ліда. Само па сабе культывав…
  6. Aug 15, 2026У той жа перыяд Літва, як і ў папярэдні перыяд, была грамадствам, ядром якога былі ваяры.…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →