Справа ў тым, што ў гэты рух уваходзяць і людзі, якія разумеюць адсутнасць гістарычнай асновы для такіх форм і практык, але, відаць, ніхто не бачыць у гэтым ніякай праблемы. Чаму? Таму што "эпоха Лаймы". Гэта выдатна паказвае стаўленне такіх зборышчаў да ўласнай жа рэлігіі.
Ідэалагічныя падставы гэтай карціны свету добра адлюстравана ў нядаўняй выдаленай нататцы аднаго іх тутэйшага падпевакі. Там было напісана, што проста нацыянальны суверэнітэт гэта мера недастатковая, трэба каб было svaise dangus 'сваё неба'. Гэта значыць, што дзяржаўны суверэнітэт павінен быць перанесены і на духоўную сферу. Упершыню такая ідэя зʼявілася ў новачаснай Нямеччыне з яе прынцыпам "чыя зямля таго і вера" і ўтварэннем ландэскірхе і нацыянальных цэркваў пазней. Такі ж прынцам успадкаемілі і нашы "неапаганцы", якія прэтэндуюць што яны больш "нацыянальная царква", чым Касцёл. Пры гэтым рэлігія не павінна быць чымсьці цэнтральным, яна мае быць вынесена ў нейкую адведзеную ёй ліберальнай ідэалогіяй зыгарадзь і ва ўсім з ёй супадаць. Такі прынцап ставіць "нацыянальны інтарэс" як вышэйшую каштоўнасць. Гэта па сутнасці адпавядае сучаснай мадэлі дзяржавы, якая рэўнуе сваіх жыхароў да любой сістэмы святапогляду акрамя закаханасці ў яе. Чымсьці шлях Рамувы нагадвае праваслаўе ў выглядзе структур РПЦ і ПЦУ, якія зʼяўляюцца патрыятычнымі прыдаткамі нацыянальных ідэалогій сваіх дзяржаў для правядзення мерапрыемстваў.
Ну і канешне нельга не ўзгадаць кім па сутнасці з'яўляюцца ўсе гэтыя людзі. Безумоўна, што гэта ў сваім жыцці абсалютна звычайнае насельніцтва з "агульнапрынятай" сістэмай светаўяўлення, але часам ім хочацца пагуляцца ў старажытных літоўцаў (так, як яны гэта ўяўляюць). Унутры гульні, як акторы ў тэатры, яны вераць і ў багоў і ў ахвяры, але здымаючы з сябе пахавальны строй, яны зноў ператвараюцца ў "нармальных людзей". Сярод неапаганцаў з балтыйскіх краін часам можна ўбачыць моцнае замілаванне да Японіі, відаць таму што там сучасныя прадстаўнікі заходняй цывілізацыі пэўную частку свайго жыцця адводзяць пад такія ж патрыятычныя гульні, але пры гэтым "Цывілізаванасці" і "Адукацыі" не здраджваюць.
Post #2433
515
- ❤ 9
- 👎 4
- 💩 3
- 👍 1
- 💯 1