Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням
Сувязь: t.me/eolonir
Post #326
765
З таго што мы ведаем, затрыманых беларусаў у Арменіі чатыры чалавекі. Адзін уцякаў ад прызыву й мабілізацыі, адзін дакладна эканамічны, яшчэ двое хутчэй за ўсё не актывісты. Але мы хутка будзем ведаць больш.
Яшчэ раз паўтаруся, што ня трэба ехаць у Арменію, якая далучаная да агульнай базы вышуку СНД. Абнуляйце свае побыты ў Турэччыне, калі ласка.
Дарэчы, па маіх назіраньнях, уцёкі зь Беларусі ад патэнцыйнай мабілізацыі ці прызыву, бо могуць паслаць на вайну - уладамі Польшчы часта разглядаюцца як легітымныя пры просьбе абароны. Але Польшча ў прынцыпе разглядае беларускія запыты вельмі шчодра. У Брытанію з уцёкамі ад беларускай патэнцыйнай мабілізацыі лепей не савацца, бо без пацьверджаньня ўдзелу ў дэманстрацыях 2020 года Home Office хутчэй за ўсё заяўку адхіліць. Але мы іх (Home Office) пакрысе трэніруем, што беларуская рэальнасьць трохі чарнушная.
Калі ў вас ёсьць нейкія праблемы за мяжой - пішыце t.me/eolonir. Магчыма BY_help зможа дапамагчы недзе.
Telegram Laksiej Lavončyk BY_help. Рэабілітацыя палітзьняволеных. BYSOL. Яшчэ раз паўтаруся, што ня трэба ехаць у Арменію, якая далучаная да агульнай базы вышуку СНД. Абнуляйце свае побыты ў Турэччыне, калі ласка.

- ❤ 12
- 👍 3