TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #323 712

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Білі нагамі, рукамі, нейкімі палкамі, электрашокерам». Як людзей збіваюць у ГУБАЗіКу

Былы арыштант Акрэсціна распавёў пра мужчыну, якога супрацоўнікі ГУБАЗіКа для затрымання выклікалі ў якасці таксіста на вул. Рэвалюцыйную — там размешчаны штаб упраўлення.

«Ён прыехаў, заехаў пад шлагбаўм, яго адразу ж дасталі з машыны, збілі. Білі нагамі, рукамі, нейкімі палкамі, электрашокерам. Яго білі шокерам пад пазногці, потым аблівалі ногі і зноў білі шокерам у бранзалеты, у косткі ног. Натуральна, пасля такога кішэчнік адмовіў, усё вылілася.

Ён увесь выпэцкаўся, а яны з яго яшчэ доўга смяяліся. Дазволілі яму зняць усю вопратку і апранулі на яго пакет цэлафанавы, прывязалі яго да цела шлейкамі са скотчу, надзелі на яго каску. Яго прывезлі ў РУУС і сказалі: "Гэта Марыё, сустракайце". Там яму дазволілі памыцца і падмыцца трошкі. І вось ён быў мацней за ўсіх збіты і выглядаў вельмі дрэнна. І да канца 15 сутак сінякі з яго не сышлі, рукі былі сінія і твар увесь пабіты
».

👉Чытаць цалкам
  • 🤬 19
  • 👍 2
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →