TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #324 995

Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»

‼️Да Сяргея Ерамеева не пускаюць адваката

Беларускія праваабаронцы, аб'яднаныя ў Службу хуткай гуманітарнай дапамогі, працягваюць спробы прабіцца да Сяргея Ерамеева. Паводле апошніх звестак беларус, які абвінавачваецца ва ўчыненні падрыву двух цягнікоў у Бураціі, знаходзіцца ў СІЗА Лефортава, у Маскве.

Гэта ўдалося высветліць пасля шматлікіх зваротаў адвакатаў. Аднак, парушаючы закон, адваката да Сяргея Ерамеева так і не пусцілі. Абгрунтаванне: неабходна атрымаць дазвол следчага. Імя следчага супрацоўнікі ізалятара Лефортава даваць адмовіліся.

❗️Варта адзначыць, што працаўнікі ізалятара ва Улан-Удэ, сталіцы Бураціі, куды праваабаронцы даслалі афіцыйны запыт, падрабязна цікавіліся, хто і з якой мэтай наняў адваката Сяргею.

Беларускія праваабаронцы распачнуць усе неабходныя дзеянні, каб законнымі спосабамі дабіцца доступу да арыштаванага беларуса!
  • 🤬 11
  • ❤ 2
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →