#dissidentby
У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняўDissidentby і ПЦ Вясна паведамілі пра 229 чалавек, да якіх сілавікі прыйшлі пачынаючы з 23 студзеня. З якіх 43 былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пакаранню — штрафу або арышту. 24 чалавекі былі затрыманы ў межах крымінальных справаў
па артыкулах 361-1, 361-2 і 361-4.
Вольга Зазулінская з Фонда "Краіна для Жыцця" распавяла, што па распачатых расправах працуюць 174 следчых, частка імён якіх ужо вядома і працягвае фіксавацца. Акрамя таго, падчас вобшукаў, затрыманняў і допытаў экстранна былі дастаўлены ў бальніцу 2 чалавекі. У ІЧУ затрыманыя знаходзіліся ў бесчалавечных умовах і падвяргаліся штодзённым здзекам і ціску.
Андрэй Стрыжак з Фонду BYSOL распавёў, што служба эвакуацыі працягвае працаваць і заўсёды гатова аказаць дапамогу пацярпелым. Аляксей Лявончык з BY_HELP пацвердзіў гатоўнасць арганізацыі дапамагаць са штрафамі, якія людзі атрымалі ў выніку палітычных рэпрэсій.
Наталля Гарковіч з "Хрысціянскай Візіі" асобна распавяла пра ціск на вернікаў з розных канфесій.
🔻 Сілавікі атакавалі салідарнасць, але мы працягваем аб'ядноўвацца і будаваць механізмы, якія немагчыма знішчыць рэпрэсіямі.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні. Гэта інфармацыя дапамагае нам прадстаўляць сітуацыю па Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама аказваць пацярпелым неабходную юрыдычную, матэрыяльную, псіхалагічную і візавую падтрымку.
☝🏻 Даслаць інфармацыю вы можаце па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт
stayrebel.fun (працуе без VPN).