TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #294 679

Forwarded from dissidentby

#dissidentby
У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў

Dissidentby і ПЦ Вясна паведамілі пра 229 чалавек, да якіх сілавікі прыйшлі пачынаючы з 23 студзеня. З якіх 43 былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пакаранню — штрафу або арышту. 24 чалавекі былі затрыманы ў межах крымінальных справаў
па артыкулах 361-1, 361-2 і 361-4.

Вольга Зазулінская з Фонда "Краіна для Жыцця" распавяла, што па распачатых расправах працуюць 174 следчых, частка імён якіх ужо вядома і працягвае фіксавацца. Акрамя таго, падчас вобшукаў, затрыманняў і допытаў экстранна былі дастаўлены ў бальніцу 2 чалавекі. У ІЧУ затрыманыя знаходзіліся ў бесчалавечных умовах і падвяргаліся штодзённым здзекам і ціску.

Андрэй Стрыжак з Фонду BYSOL распавёў, што служба эвакуацыі працягвае працаваць і заўсёды гатова аказаць дапамогу пацярпелым. Аляксей Лявончык з BY_HELP пацвердзіў гатоўнасць арганізацыі дапамагаць са штрафамі, якія людзі атрымалі ў выніку палітычных рэпрэсій.

Наталля Гарковіч з "Хрысціянскай Візіі" асобна распавяла пра ціск на вернікаў з розных канфесій.

🔻 Сілавікі атакавалі салідарнасць, але мы працягваем аб'ядноўвацца і будаваць механізмы, якія немагчыма знішчыць рэпрэсіямі.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні. Гэта інфармацыя дапамагае нам прадстаўляць сітуацыю па Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама аказваць пацярпелым неабходную юрыдычную, матэрыяльную, псіхалагічную і візавую падтрымку.

☝🏻 Даслаць інфармацыю вы можаце па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).
  • 👍 10
  • ❤ 4
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →