TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #286 862
Учора стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вадзіма Храсько. За краты яго адправіў вядомы сваім садызмам судзьдзя Хрыпач, хоць ведаў, што Вадзім мае хваробу, якая можа яго забіць. Адправіў за донаты фондам салідарнасьці.

Хачу яшчэ раз нагадаць некаторыя захады бясьпекі, калі вы данацілі.

Агульныя прынцыпы:
1. Так, за данаты працягваюць перасьледаваць, а перад "выбарамі" возьмуцца яшчэ платней. Ня трэба лічыць, што час мінуў і калі вас не зачапіла - то вы ў бясьпецы.

2. "Сілавікі" ідуць па банкавых выпісках, якія атрымліваюць абсалютна свабодна зь беларускіх банкаў. Калі ў 2020 годзе вы данацілі зь беларускай карты, то на выпісцы будзе адбітак Facebook London / Facebook Ireland.

3. Нават калі вы данацілі на коцікаў з сабачкамі, сілавікі будуць лічыць, што вы высылалі грошы BY_help ці BYSOL.

4. У групе рызыкі тыя, хто данаціў паўторна ці сістэмна, і тыя, хто паралельна з данатам, нават адным, трапіўся на здымках з пратэстаў. Калі вы ў гэтай групе, то хутчэй за ўсё, калі за вас возьмуцца, справа скончыцца крыміналкай. Таму ў гэтым выпадку трэба разважыць выезд з краіны.

5. Хто данаціў аднойчы ці двойчы, ці на малыя сумы, ці калі пашанцуе - то могуць прапанаваць зрабіць "падарунак" нейкаму дзіцячаму дому ці шпіталю ў памеры 10х, 50х ці нават 200х ад сумы доната. Зьвярніце ўвагу, што "сілавікоў" больш не цікавіць знайсьці квіток аб аплаце ў гаманцы вашага фб-акаўнту. Раней яны яшчэ заганяліся, а цяпер проста лічаць, што раз быў плацёж на ФБ - то ён быў нам.

6. Зараз асноўная кагорта ворагаў: гэта палякі, ўладальнікі карты паляка, тыя хто навучаецца ці выкладае польскую мову, і тыя, хто данаціў.

Асноўныя захады бясьпекі, калі вы ў Беларусі:

1. Робячы донат, не ўжывайце беларускі ці расейскі плацёжны інструмент.

2. Заўжды ўжывайце VPN. Ня толькі калі данаціце, а нават калі проста выходзіце пачытаць пра коцікаў. Зрабіце гэта звычкай.

3. Зьнясіце стары фб ак, зь якога рабілі плацёж, і стварыце новы.

4. Заўжды і ва ўсіх сэрвісах ужывайце падвойную аўтэнтыфікацыю, на замежны нумар.
  • 👍 9
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →