TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #288 1.01K
УГОНЫ ТЭЛЕГРАМА

Учора мой стары беларускі нумар (які я аплочваю ўсе гэтыя гады) засьвяціўся ў сьпісе кантактаў цялегі. У месцы імя было "Сергей Константинов", а ў месцы "пра сябе" - нейкая цытата з кантакціка пра скарацечнасьць жыцьця. То бок ці гэта быў товарищ майор, ці нашэсьце баўгарскіх спамераў.

Давялося выбіць товарища майора з сэсіі, зарэгаўшы паўторна на той нумар акк і паставіўшы дзьвюхфактарку. Товарищ исполнял поставленную задачу из-под Могилёва, мяркуючы па сьпісе актыўных сэсій. Прости, товарищ.

Гэта не адзіны такі выпадак: я ведаю як максімум пяць, калі актыўныя беларускія нумары беларускіх эмігрантаў раптам займевалі сабе целегу. Таму раю рабіць як я: калі ваш нумар актыўны, перарэгвайце адразу акаўнт на сваю прыладу, выбівайце товарищей з актыўных сэсій ды стаўце дзьвюхфактарку.
  • 👍 11
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →