🗣У Варшаве адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя па тэме палітвязняў і дапамогі іх сем'ям
Цягам апошняга тыдня студзеня ў Беларусі адбываліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта INeedHelpBy, рэпрэсіі закранулі больш за дзвесце чалавек.
У пятніцу, 9 лютага, у 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць эксперты ПЦ «Вясна», фондаў BYSOL і BYHELP, фонду «Краіна для Жыцця», ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі «Хрысціянская Візія».
Эксперты падзеляцца сваім бачаннем, агучаць карысныя рэкамендацыі для ўсіх, хто ўключаны ў працэс падтрымкі і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій.
📍Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, вуліца Dożynkowa, 6a).
Post #293
763
