TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #295 746
З учарашняй прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве хацелася б яшчэ раз вынесьці галоўнае

Перадусім. Я вельмі рады, што пяць самых эфэктыўных арганізацый гуманітарнай дапамогі выступаюць адзіным фронтам.

1. Удар у атрымальнікаў харчовай дапамогі - гэта спроба зьнішчыць гарызантальную салідарнасьць. Каб палітычным ці іх сем’ям баяліся нават паштоўку адправіць.

2. Гэты рэйд - тыпова сталінскі падыход, калі сяброў асуджанага спрабавалі запалохаць да поўнай ізаляцыі. Каб ані сваякам не званілі, ані ў турму лістоў не пісалі. Мы ведаем, як арыштаваных пыталі, "а навошта вы "гэтым" дапамагаеце". Нават не палітычным - "гэтым". Ужо йдзе аж замена слоўніка.

3. Ці можа стаць горш? Можа. Бо ніхто не адмяняў досьвед Паўночнай Карэі, дзе разам з асуджаным у лягеры адпраўлялі чатыры пакаленьні ягонай сям’і.

4. Ці ўдалося запалохаць? Не. Колькасьць заявак у нас і ў партнэраў вырасла пасьля рэйду 23-24 студзеня. Гэбэ ці не разумее, ці яму пофігу, што харчовыя перадачы атрымлівалі людзі, якія й так знаходзіліся ў адчайным становішчы. Ім і калі яны зьвярталіся ў INHB, і цяпер больш няма куды йсьці.

5. Ці закранутыя сеткі дапамогі ў РБ? Не. Хаця гэбэ старалася.

6. Ці працягнем мы працу? Так. Заявак стала больш.
  • 👍 17
  • ❤ 4
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →