TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #298 825

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝BY_help, BYSOL, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць паказаць грамадству затрыманага ў РФ беларуса Сяргея Ерамеева

Вось ужо больш за 1,5 месяца праваабаронцы спрабуюць звязацца з Сяргеем і даведацца пра ягоны лёс, піша @bysol:

🔹12 студзеня ў СІЗА Омска прыехаў адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.
🔹29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.
🔹Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці адвакат атрымаў адказ, што «Еремеева тут нет и не было».

«Вясна» падтрымлівае патрабаванні і заклікае дапусціць да Сяргея незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус жывы і здаровы, а таксама забяспечыць справядлівы судовы працэс, бо гэта права кожнага чалавека, незалежна ад характару абвінавачання.

Сяргей Ерамееў — беларус, якога ў Расіі абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на БАМ у Бураціі. У Беларусі 2020-ым годзе мужчына страціў работу праз палітыку — Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы.
  • 🤬 4
  • 👍 3
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →