ЧАЛАВЕК, ЯКІ СТВАРЫЎ ПАШПАРТ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ
Калі Нансэн задэкляраваў свае жаданьне перасекчы Грэнляндыю, яму пярэчылі:
- Гэта немагчыма. Вам давядзецца перасекчы яе двойчы. Ад населенага берага дайсьці да ненаселенага, і вярнуцца. Ніводзін чалавек не вытрымае такі падвойны шлях.
- Ўі, мон амі. Але мы пачнем зь ненаселенага. І ў нас ня будзе куды вяртацца. Будзе толькі фрам. Наперад.
Нансен стаў першым, хто перасёк Грэнляндыю. Першым, хто паспрабаваў ужыць натуральны дрыфт ільду, каб дабрацца на Паўночнага полюса. Стаў амбасадарам новазнойдзенай незалежнасьці Нарвэгіі. І галоўнае - натхняльнікам інстытуту пашпартоў для ўцекачоў, якімі захлынулася Эўропа пасьля Першай сьветавой вайны.
Гэтыя пашпарты і зараз выдаюцца. І іх атрымваюць шматлікія беларусы, каторым родная дзяржава забараніла мяняць дакументы за мяжой. Іх называюць падарожным дакумэнтам або жэнеўскім пашпартам. Але па сутнасьці гэта той самы нансэнаўскі пашпарт.
Таму я б не сьмяяўся над пашпартам Новай Беларусі. Адзін нарвэскі амбасадар у Лігу Нацый некалі стварыў немагчымае: экстэрытарыяльны дакумент, які жыве дагэтуль. Ніхто не сказаў, што нельга паўтарыць.
Post #317
625
- 🔥 16
- 👍 1