Дзень "цудоўных" навінаў працягваецца.
Мы маем інфармацыю аб пагрозах натарыюсам з боку сілавікоў, калі першыя афармляюць продаж нерухомасьці без прысутнасьці ўладальніка.
Прававой падставы не афармляць продаж нерухомасьці, калі ёсьць зробленая ў Беларусі даверанасьць, няма, але "інагда не да законаў".
Нагадаем, што некаторы час таму было забаронена прадаваць нерухомасьці на падставе замежнай даверанасьці, што аўтаматычна пазбавіла такой магчымасьці ўсіх, хто ня можа вярнуцца ў Беларусь. Але аперацыі зь нерухомасьцю маглі рабіць тыя, хто перад ад’ездам пасьпеў зрабіць даверанасьць у РБ.
Апошнія крокі азначаюць, што натарыюсы могуць пачаць адмаўляцца прадаваць кватэры на аснове даверанасьці. Што пазбавіць усіх уцекачоў магчымасьці распараджацца сваёй маёмасьцю.
Высновы можна рабіць самім.
Post #311
973
- 🤬 7