TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #313 756
Сёньня беларусам Літвы званіў гэты нумар і пагражаў дэпартацыяй. Нумар супадаў з нумарам Нацыянальнай агенцыі міграцыі, аднак ёсьць нюанс: перад ім стаяў плюсік.

Нумары мабільныя сеткі звычайна вызначаюць у двух фарматах: скарочаным і поўным. Напрыклад, у Літве выклікі зь мясцовых стацыянарных нумароў могуць вызначацца пачынаючы з васьмёркі, у Польшчы - як дзевяць лічбаў (без нацыянальнага коду). Гэта скарочаны фармат. Поўны фармат - з нацыянальным кожам (+370, +48). Але гэта ў тэорыі. У практыцы ў апошні час усе сеткі перайшлі на поўны фармат. Я ўжо ня памятаю, каб не на экране ў якой-кольвечы краіне мне паказваўся кароткі фармат.

То бок сетка вызначыла нумар карэктна, у поўным фармаце. Тады гэта код спадарожнікавай сеткі Inmarsat. Але стандартны нумар Інмарсата складае 12 лічбаў, а не дзевяць. Таму гэта чыстай вады спуфінг (падробка нумара): нумар мусіў выглядаць як міграцыя для недасьведчанага вока і для кнігі кантактаў у тэлефоне, таму яго заспуфілі на тры лічбы карацей.

Ну і як тут ужо паўсюль нагадалі: іміграцыйны статус трэба глядзець у сваім уласным кабінеце на старонцы службы міграцыі.
  • 👍 4
  • 🤯 2
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →