Апдэйт пра донаты.
Як мы пісалі раней, выплата адкупных не гарантуе ад будучай крыміналкі ці ад паўторнага прыхода гэб'я з выцягнутай ручкай. Апісаны намі трохі раней у гэтым канале выпадак айцішніка, каторы заплаціў 775 тысячаў даляраў адкупных, трапіў у турму на тры гады і цяпер рызыкуе атрымаць 15 - таму сьведчаньне.
Мы атрымліваем далейшыя паведамленьні, што тым, хто данаціў байполу або рэгулярна й шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму - гэта да пятнаццаці гадоў у турме. Сёньня стала вядома пра які ўжо выпадак, калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул.
Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць зрубіць грашэй, а потым усё адно пасадзяць.
Калі вы данацілі байполу - або шмат і рэгулярна іншым фондам дапамогі - адзіным спосабам забясьпечыць сябе будзе выезд
Post #310
2.28K
- ❤ 7
- 🤬 4
- 👍 2
- 🤯 2