TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146363 1.08K
💥 #галоўнае за 30 верасня

✔️Адзін з пілотаў Flydubai проста падчас рэйсу спрабаваў забіць нажом свайго напарніка ды зладзіць авіякатастрофу. На шчасце, у гэтай сітуацыі ўсё скончылася хэпі-эндам

✔️Радослаў Сікорскі назваў «невялікім пацяпленнем» тое, што цяпер адбываецца ў беларуска-польскіх стасунках

✔️Расея наўпрост паведаміла краінам NATO, што ў выпадку блакады Калінінградскай вобласці будзе гатовая ўжыць ядравую зброю

✔️Дапамогу на пахаванне «ўрэжуць», дровы можна будзе замовіць праз інтэрнэт, а «Беларусбанк» забароніць карыстацца карткамі сваякоў. Расказваем пра змены, якія адбудуцца ў Беларусі ад 1 кастрычніка

✔️Сёлета за 8 месяцаў беларусы атрымалі ў Польшчы амаль 5 тысяч праязных дакументаў замежніка. Гэта ўжо рэкордная лічба, а да канца 2026-га яна вырасце яшчэ больш

✔️Рэжым Лукашэнкі дамовіўся абменьвацца звесткамі пра «экстрэмістаў» з Узбекістанам, Казахстанам, Кыргызстанам ды Таджыкістанам

✔️На стыку межаў Літвы, Польшчы ды Беларусі ўсталявалі металічную агароджу проста на рацэ

✔️Канада хоча ўцячы з «таксічных стасункаў»? Чаму паўночны сусед ЗША раптам захацеў аддаліцца ад «братняй краіны»

✔️Шкляны гмах «Беларусбанку» масава забівае птушак. Што адбываецца?

✔️Сёння – Міжнародны дзень зуброў. Вось колькі гэтых жывёлаў цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

#рэпрэсіі:

▫️Палітвязень Вадзім Здаравеннаў, які неўзабаве мусіў выйсці на волю, асуджаны паводле новай справы: 4 гады і 7 месяцаў калоніі, штраф 500 базавых

▫️Кіраўнік групы кампаніяў, што прадае сельгастэхніку, атрымаў «хатнюю хімію» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

▫️Facebook-старонка экс-палітвязня Максіма Вінярскага цяпер знаходзіцца ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»
  • ❤ 3
More from @belsat
  1. Oct 1, 2026У Малдову тройчы за дзень заляталі дроны Адбылося гэта 30 верасня на фоне масавай атакі на…
  2. Oct 1, 2026☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі пр…
  3. Sep 30, 2026☝️Індыйскае «кіно» бывае і напраўду: сёстры знайшліся праз дзясяткі гадоў Дзве нарадзінкі…
  4. Sep 30, 2026☝️І яшчэ пра «Чарнобыльскі шлях» Памятная акцыя ўпершыню адбылася ў гэты дзень 37 гадоў та…
  5. Sep 30, 2026☝️ Беларуса дэпартуюць з Польшчы за пратэрмінаваныя дакументы 35-гадовага беларуса затрыма…
  6. Sep 30, 2026☝️ Польскія праваслаўныя перадумалі ехаць да братоў у Беларусь Суполка святых Кірылы і Мяф…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →