☝️ Беларуса дэпартуюць з Польшчы за пратэрмінаваныя дакументы
35-гадовага беларуса затрымалі за нелегальнае пражыванне і далі 30 дзён на выезд з краіны. Ён знаходзіўся на ферме ў гміне Понец у Польшчы.
Мужчына меў візу, а пасля яе заканчэння звярнуўся да ваяводы з просьбай пра часовы дазвол на пражыванне. Аднак разгляд ягонай справы спынілі, што азначае адсутнасць дазволу.
Беларуса даставілі ў памежны пункт Познань-Лавіца і ўручылі абавязальніцтва аб вяртанні на радзіму. Яно ж – рашэнне аб дэпартацыі.
Нагадаем, што Польшча ўваходзіць у першую дзясятку краінаў Еўразвязу паводле колькасці пастановаў аб вяртанні замежнікаў. Толькі за першыя паўгода 2026 года дэпартавалі 5640 замежнікаў. ☝️
Post #146365
805

- 🤬 6
- ❤ 3
- 😢 2
- 😐 1