☝️ Польскія праваслаўныя перадумалі ехаць да братоў у Беларусь
Суполка святых Кірылы і Мяфодзія з Гайнаўкі планавала паезду ў кастрычніку. І галоўным пунктам пілігрымавання мусіла стаць наведванне скандальна вядомага Свята-Елісавецінскага манастыра ў Менску.
Як паведамляе «Хрысціянская візія», паездку адмянілі неўзабаве пасля абвяшчэння. Публікацыя афішы на Facebook-старонцы праваслаўных вернікаў у Гайнаўцы цяпер выдаленая.
Свята-Елісавецінскі манастыр у Менску вядомы падтрымкай Расеі ў вайне супраць Украіны, адмаўленнем каронавірусу ў 2020 годзе і падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і ягоных рэпрэсій супраць беларусаў. ☝️
Post #146364
1.14K

- 🥴 14
- ❤ 3
- 🗿 1