☝️Індыйскае «кіно» бывае і напраўду: сёстры знайшліся праз дзясяткі гадоў
Дзве нарадзінкі Мумбаі сябравалі дзесяцігоддзямі, а пасля даведаліся, што яны родныя сёстры.
Міна Гелцінк і Мінал Тэйсэн выраслі ў Нідэрландах. Сем'і забралі дзяўчынак з двух розных прытулкаў у Мумбаі. Жанчыны пазнаёміліся падлеткамі на імпрэзе для прыёмных сем'яў.
Міна і Мінал сталі сяброўкамі, перапісваліся і часам звалі адна адну «сястрычка». Яшчэ яны дзівіліся, што вельмі падобныя знешне.
Праз гады «сёстры» з цікавасці прайшлі генетычны тэст, які паказаў супадзенне на 100%. Індыянкі аказаліся роднымі сёстрамі па маці і бацьку. Цяпер яны сябруюць сем'ямі і мараць з'ездзіць у Мумбаі - родны горад, дзе іх калісьці разлучылі. ☝️
Post #146369
1.23K

- ❤ 16
- 🔥 2
- 🙈 1