🦬 Сёння – Міжнародны дзень зуброў
Згодна з абноўленымі звесткамі, якія датычаць папуляцыі гэтых жывёлаў, у Беларусі сёлета жыве 2985 асобінаў зубра. Гэта на 58 болей, чымся летась.
Паводле гэтага паказчыку нашая краіна займае трэцяе месца на планеце. Наперадзе апынуліся Польшча (3491 зубр станам на 2026 год) і Расея (3408 асобінаў).
Агулам у свеце колькасць зуброў перавышае 13 тысячаў.
Post #146355
1.13K

- ❤ 13
- ❤🔥 4