😨 Шкляны гмах «Беларусбанку» масава забівае птушак. Што адбываецца?
Многія менчукі, якія добра арыентуюцца ў паўднёва-заходняй частцы сталіцы, памятаюць шкляны фасад вялізнага будынку на праспекце Дзяржынскага. Нягледзячы на тое, што з пункту гледжання гарадской эстэтыкі ён выглядае цікава, шкляная абліцоўка ўяўляе смяротную небяспеку для птушак.
Відэадоказ гэтага апублікаваў адзін з жыхароў гораду: на кадрах, якія ён выклаў у сацсеткі, можна пабачыць вялікую колькасць мёртвых птушак, што ляжаць на ходніку пад будынкам.
Справа ў тым, што адлюстраванне неба і дрэваў у шкляных пласцінах абліцоўкі стварае для птушкі небяспечную ілюзію – яна не разумее, што насамрэч перад ёй сцяна, б'ецца аб фасад галавою, атрымлівае пасля такога сутыкнення страсенне мазгоў ды амаль заўсёды памірае. Прычым праблема існуе ва ўсім свеце – паводле вельмі прыблізных ацэнак, штогод жыццё ў выніку такіх «інцыдэнтаў» страчвае больш за мільён птушак.
✍️ У Менскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо адрэагавалі на сітуацыю: «Беларусбанку» накіраваныя рэкамендацыі аб тым, як зрабіць фасад бяспечнейшым для «братоў меншых». Там паабяцалі дадаць на фасад спецыяльныя налепкі.
Post #146345
495
- 😢 7
- 🤬 4
- 🤣 1
- 💔 1