TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146338 1.15K
Белсат ☝️Ізраільскія медыі: адзін з пілотаў рэзка накіраваў самалёт на зніжэнне, іншы спрабаваў яму перашкодзіць З'яўляюцца новыя падрабязнасці інцыдэнту на борце Flydubai, што выконваў рэйс у Тэль-Авіў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адзін пілот спрабаваў спыніць…
☝️«Была перадухіленая катастрофа вялізнага маштабу»

Апублічваюцца ўсё новыя падрабязнасці пра «трылер», што здарыўся сёння на борце самалёту Flydubai.

Паводле новых звестак, другі пілот накінуўся на свайго напарніка з нажом проста ў кабіне. Пачуўшы крыкі ды гукі барацьбы, туды кінуліся іншыя чальцы экіпажу, а таксама пасажыры, сярод якіх апынуліся прафесійныя пілоты, што накіроўваліся ў камандзіроўку.

Паводле сведчанняў відавочцаў, у кабіне было шмат крыві. Boeing цягам усяго адной хвіліны знізіўся прыкладна на 4 кіламетры, аднак яго ўсё ж атрымалася вярнуць у бяспечную палётную кандыцыю.

Другі пілот цяпер узяты пад арышт, яго дапытвае паліцыя. Ізраільскія медыі публікуюць кадры з акрываўленымі людзьмі ў салоне, якія спрабавалі спыніць неадэкватнага мужчыну.

✍️ Тым часам інфармацыя пра тое, што бойку нібыта ўчынілі пілоты з РФ ды Украіны, абвергнутая. Папярэдне, нападнік (другі пілот) мае грамадзянства Аману. Капітан, якога ён спрабаваў забіць – грамадзянін Арабскіх Эміратаў.
  • 🤯 6
  • ❤ 5
  • 🤬 2
  • 💯 2
  • 😨 2
  • 😡 1
More from @belsat
  1. Sep 30, 2026🦬 Сёння – Міжнародны дзень зуброў Згодна з абноўленымі звесткамі, якія датычаць папуляцыі…
  2. Sep 30, 2026☝️Радослаў Сікорскі назваў «невялікім пацяпленнем» тое, што цяпер адбываецца ў беларуска-п…
  3. Sep 30, 2026⛔️ Спачатку нельга было пісаць пра палітыку, цяпер – пра чаргу ў паліклініцы і сапсаваныя…
  4. Sep 30, 2026🥈 Крыўдна, калі да перамогі не хапіла зусім крыху Глядзіце, якія шчырыя эмоцыі часам хава…
  5. Sep 30, 2026🍂 Канада хоча ўцячы з «таксічных стасункаў»? Чаму паўночны сусед ЗША раптам захацеў аддал…
  6. Sep 30, 2026🔸Захапляўся перакладамі з балгарскай мовы ды не любіў песню «Касіў Ясь канюшыну». 95 гадо…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →