TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2994 · Back to latest

Older Posts 10 shown
Post #2993 310

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📌 Юрась Беленькі: Рэальны шанец сапраўды быў

🔻 5 верасня 1996 года дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання пачалі збор подпісаў за імпічмент Аляксандру Лукашэнку. Патрэбныя для пачатку канстытуцыйнай працэдуры подпісы былі сабраныя ў лістападзе. 19 лістапада 73 дэпутаты звярнуліся ў Канстытуцыйны суд, які ў той жа дзень распачаў вытворчасць па справе аб парушэнні прэзідэнтам Канстытуцыі.

🔻 Сарвалі імпічмент расейскія «міратворцы», – гаворыць сябра КХП-БНФ, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Юрась Беленькі.

https://racyja.com/by/palityka/juras-belenki-realny-sanec-sapraudy-byu/
  • ❤ 4
  • 💯 3
  • 👍 2
  • 😁 1
Post #2991 303

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

7—13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе IV Тыдзень беларускай культуры

Галоўнай тэмай стане спадчына, а ў цэнтры імпрэзы — новая выстава з калекцыі Попкі, частку якой удалося ўратаваць і перавезці з Нямеччыны ў Вільню.

Тэкстыль, кнігі, часопісы, паштоўкі, лісты і іншыя рэчы на адзін тыдзень зменяць музейную прастору і стануць нагодай пагутарыць не толькі пра адну калекцыю, але і пра лёс беларускай культурнай спадчыны ўвогуле.

Чытаць на сайце або без VPN.
  • 👍 8
  • ❤ 3
  • 👏 2
  • 🙏 1
Post #2990 264

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Як лавілі шпіёнаў у Віленскай губерні ў 1909–1914 гг.

Lukas Pocius піша ў апошнім нумары Lietuvos istorijos studijos: у Расійскай імперыі контрразведку стварылі даволі позна, у Віленскай губерні, якая мела з-за геаграфічнага становішча стратэгічнае значэнне, яна ўзнікла ў 1909 г. Германія і Аўстра-Венгрыя актыўна выкарыстоўвалі шпіёнскую дзейнасць, узмацніўшы яе напярэдадні Першай сусветнай вайны.

Супрацоўнікі контрразведкі выкарыстоўвалі наступныя інструменты: вонкавае назіранне, праверка пашпартоў і карэспандэнцыі, ператрусы, апытанне працаўнікоў кафэ, жанчын з бардэляў, гандляроў. Сярод тэрыторый павышанай увагі былі населеныя пункты каля чыгуначных вузлоў (такія як Вілейка) і ўздоўж чыгуначных ліній (у тым ліку, Вільня–Баранавічы–Лунінец–Роўна).

Сістэма контрразведкі ў Расійскай імперыі была дэцэнтралізаванай, а таксама з-за недахопу фінансавання і кадраў недастаткова эфектыўнай. Расследаванні ішлі марудна, многія справы вяліся каля года, значная частка заставалася незавершанай.
  • 🤷‍♂ 3
  • 🤔 2
  • ✍ 1
  • 👍 1
Post #2989 285

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 Цудатворны чацвер 5 верасня 1991 года ў Беларусі.
Толькі што Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў гістарычнае рашэнне – над сталіцай Беларусі ўздымуцца нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. І гэты момант цэментуе ў гісторыі знакамітае фота!

Рашэнне дэпутатаў адважнае, але каму як не сталіцы весці рэй: Беларусь абвешчана незалежнай і суверэннай дзяржавай, але Савецкі Саюз і ўсе яго структуры, у тым ліку і рэпрэсіўныя, яшчэ існуюць. Нацыянальная сімволіка стане дзяржаўнай толькі 19 верасня.

У 250 асабовым гарадскім савеце Менску было каля 60 дэмакратычных дэпутатаў. Абмеркаванне і галасаванне было драматычным. Але ў адказны для дзяржавы момант беларусы апынуліся па-над палітычнымі падзеламі. ❤️

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/scyag-nad-menskam-yak-adnalyali-gistarycnuyu-spravyadlivasc

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
  • ❤ 14
  • 👍 5
  • 👏 2
  • 🙏 1
Post #2986 330
🏛 У родных мясцінах Каліноўскага ствараюць музей паўстання і каліноўцаў

У Мастаўлянах, звязанай з дзяцінствам Кастуся Каліноўскага, плануюць стварыць музей, прысвечаны паўстанню 1863–1864 гадоў і сучасным каліноўцам — беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне.

У новым відэа пра праект расказваюць ветэран палка Каліноўскага Артур «Пчала» і скульптар Януш Талуць. Чаму памятнай шыльды і помніка Каліноўскаму тут палічылі недастаткова? Якім бачаць будучы музей і чаму яго задумваюць не толькі як месца захавання памяці?

У студыі Белсат таксама — пра сімволіку паўстання 1863 года, дакументы, якія дапамагаюць разбірацца з міфамі вакол паўстанцаў, і пра тое, як да стварэння музея могуць далучыцца ахвочыя.

▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/S0IQyfRsFF4?si=4vt3yIP2nfP8NCrC
YouTube Музей палка Каліноўскага: родныя мясціны Кастуся і паўтара стагоддзя барацьбы з імперыяй / Белсат У Мастаўлянах паўстане музей Кастуся Каліноўскага і каліноўцаў. Кастусь быў кіраўніком паўстання 1863 года на беларускіх землях супраць Расейскай імперыі. Каліноўцы, жаўнеры палка імя Каліноўскага (ПКК), сёння бароняць Украіну ад расейскіх захопнікаў. Падрабязней…
  • 👍 15
  • 👏 3
  • 💩 1
  • 🙏 1
Post #2985 308

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🇷🇺 У драме паставяць спектакль «История о Гродно». Галоўны герой – рускі гусар

У драмтэатры Гродна паставяць спектакль пра рускага гусара, заняў Гродна, з якога адступілі напалеонаўскія войскі. Цяпер для пастаноўкі шыюць 12 касцюмаў.

Што гэта за гусар і як будуць выглядаць касцюмы? Чытайце падрабязней і глядзіце на Hrodna.life.
🇫🇷
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/09/04/spektakl-davydau/?utm_source=tg
  • 🤮 17
  • 🤬 4
  • 💩 4
  • 🖕 2
  • 😡 1
Post #2984 321
Пісьменнікі супраць сістэмы: Быкаў і Адамовіч у змаганні за праўду

На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу — двум пісьменнікам, для якіх асабісты досвед вайны стаў адной з галоўных тэм творчасці.

У выпуску расказваюць, як Алесь Адамовіч адмовіўся ўдзельнічаць у публічным асуджэнні рэпрэсаваных літаратараў, выступаў за раскрыццё праўды пра Чарнобыль і сутыкаўся з ціскам з боку сістэмы.

Асобная ўвага — Васілю Быкаву: яго барацьбе за праўдзівы вобраз вайны ў літаратуры, канфліктам з цэнзурай, пераследу пасля выступу на з’ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе і ўдзелу ў грамадскім руху канца 1980-х.

Таксама ў відэа — пра адкрыццё праўды пра Курапаты, ролю Быкава ў падтрымцы гэтай тэмы і пра тое, як літаратура ў познім СССР станавілася формай грамадзянскага і культурнага супраціву.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/1Y6bMIW6n3o
  • 👍 6
  • ❤ 3
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2974 343

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

Даследаванні прыпыненыя праз крызіс на мяжы: Губерт Ляпёнка пра сялянскія могілкі памежжа
 
🔺З нагоды 70-годдзя Аддзела археалогіі Музея Падляшша ў беластоцкай Ратушы адбылася лекцыя даследчыка Губерта Ляпёнкі, прысвечаная гэтым унікальным аб’ектам.
 
🎤 Што азначае сам панятак «сялянскія могілкі памежжа»? Які беларускі вучоны спрычыніўся да іх адкрыцця і навуковага апісання? Пра гэта пагаварылі з «Госцем Рацыі» — археолагам і даследчыкам Губертам Ляпёнкам.
 
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/hubert-ljapenka-pra-sjaljanskija-mohilki-pamezza/
  • 👍 5
  • ❤ 1
  • 😢 1
Post #2973 297

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

📖 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні выдадзеная Біблія, дзе былі змешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядомая як Брэсцкая або Радзівілаўская Біблія, самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагоддзя.

Арыгінальная назва: «Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone».

З 1557 года сродкі на пераклад сярод кальвіністаў ВКЛ і Польскага каралеўства збіраў Станіслаў Шафранец. З мая 1560 года работу над перакладам фінансаваў князь Мікалай Радзівіл Чорны (кошт складаў каля 3000 чырвоных злотых) і пад патранатам уладальніка Піньчува — Мікалая Алесніцкага.

Яшчэ да стварэння каманды перакладчыкаў Гжэгаж Аршак, добра ведаўшы іўрыт і грэцкую мову, пераклаў частку Старога Запавету на размоўную польскую мову. У 1560 годзе пераклад Пяцікніжжа быў завершаны, а яшчэ праз тры гады праца была завершана. Уся Біблія была выдадзена 4 верасня 1563 года ў Брэсце, надрукавана Кіпрыянам Базылікам у друкарні, якая належала Мікалаю Радзівілу Чорнаму, тыражом каля 500 экземпляраў.

У снежні 2017 года ў Брэсце на вуліцы Пушкінскай быў усталяваны памятны знак у гонар Брэсцкай бібліі. Аўтар кампазіцыі – ураджэнец Баранавічаў Антон Нічыпарук. На адкрыцці тады прысутнічаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Алякcандр Рагачук.
  • 👍 7
  • ❤ 6
  • 👏 1
Post #2972 262

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча → https://smarturl.click/mqwQJ9

4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны. Ён дапамагаў беларусам Польшчы ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве.

Напісаў каля 30 кніг прозы, працаваў у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». У сваім доме ў Крынках заснаваў беларускі культурніцкі асяродак. Выпускаў штогадовы часопіс.

У 2006 годзе ў інтэрвію Свабодзе Сакрат Яновіч сказаў, што беларусам, каб стаць нацыяй, «патрэбна яшчэ гадоў дваццаць».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 4 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
  • ❤ 8
  • 👍 4
  • 👏 1
  • 🙏 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →