TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2989 285

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 Цудатворны чацвер 5 верасня 1991 года ў Беларусі.
Толькі што Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў гістарычнае рашэнне – над сталіцай Беларусі ўздымуцца нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. І гэты момант цэментуе ў гісторыі знакамітае фота!

Рашэнне дэпутатаў адважнае, але каму як не сталіцы весці рэй: Беларусь абвешчана незалежнай і суверэннай дзяржавай, але Савецкі Саюз і ўсе яго структуры, у тым ліку і рэпрэсіўныя, яшчэ існуюць. Нацыянальная сімволіка стане дзяржаўнай толькі 19 верасня.

У 250 асабовым гарадскім савеце Менску было каля 60 дэмакратычных дэпутатаў. Абмеркаванне і галасаванне было драматычным. Але ў адказны для дзяржавы момант беларусы апынуліся па-над палітычнымі падзеламі. ❤️

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/scyag-nad-menskam-yak-adnalyali-gistarycnuyu-spravyadlivasc

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
  • ❤ 14
  • 👍 5
  • 👏 2
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  2. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  3. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  4. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  5. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
  6. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →