Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча → https://smarturl.click/mqwQJ9
4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны. Ён дапамагаў беларусам Польшчы ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве.
Напісаў каля 30 кніг прозы, працаваў у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». У сваім доме ў Крынках заснаваў беларускі культурніцкі асяродак. Выпускаў штогадовы часопіс.
У 2006 годзе ў інтэрвію Свабодзе Сакрат Яновіч сказаў, што беларусам, каб стаць нацыяй, «патрэбна яшчэ гадоў дваццаць».
Пра іншыя гістарычныя падзеі 4 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
Post #2972
262
