TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2984 321
Пісьменнікі супраць сістэмы: Быкаў і Адамовіч у змаганні за праўду

На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу — двум пісьменнікам, для якіх асабісты досвед вайны стаў адной з галоўных тэм творчасці.

У выпуску расказваюць, як Алесь Адамовіч адмовіўся ўдзельнічаць у публічным асуджэнні рэпрэсаваных літаратараў, выступаў за раскрыццё праўды пра Чарнобыль і сутыкаўся з ціскам з боку сістэмы.

Асобная ўвага — Васілю Быкаву: яго барацьбе за праўдзівы вобраз вайны ў літаратуры, канфліктам з цэнзурай, пераследу пасля выступу на з’ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе і ўдзелу ў грамадскім руху канца 1980-х.

Таксама ў відэа — пра адкрыццё праўды пра Курапаты, ролю Быкава ў падтрымцы гэтай тэмы і пра тое, як літаратура ў познім СССР станавілася формай грамадзянскага і культурнага супраціву.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/1Y6bMIW6n3o
  • 👍 6
  • ❤ 3
  • 👏 1
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  2. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  3. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  4. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
  5. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
  6. Oct 9, 2026Як Беларусь стварала ўласную дзяржаву пасля распаду СССР? Незалежнасць абвешчаная, але як…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →