TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2973 297

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

📖 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні выдадзеная Біблія, дзе былі змешчаныя ўсе тэксты Старога і Новага запаветаў, вядомая як Брэсцкая або Радзівілаўская Біблія, самая вялікая і багата аформленая беларуская кніга XVI стагоддзя.

Арыгінальная назва: «Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone».

З 1557 года сродкі на пераклад сярод кальвіністаў ВКЛ і Польскага каралеўства збіраў Станіслаў Шафранец. З мая 1560 года работу над перакладам фінансаваў князь Мікалай Радзівіл Чорны (кошт складаў каля 3000 чырвоных злотых) і пад патранатам уладальніка Піньчува — Мікалая Алесніцкага.

Яшчэ да стварэння каманды перакладчыкаў Гжэгаж Аршак, добра ведаўшы іўрыт і грэцкую мову, пераклаў частку Старога Запавету на размоўную польскую мову. У 1560 годзе пераклад Пяцікніжжа быў завершаны, а яшчэ праз тры гады праца была завершана. Уся Біблія была выдадзена 4 верасня 1563 года ў Брэсце, надрукавана Кіпрыянам Базылікам у друкарні, якая належала Мікалаю Радзівілу Чорнаму, тыражом каля 500 экземпляраў.

У снежні 2017 года ў Брэсце на вуліцы Пушкінскай быў усталяваны памятны знак у гонар Брэсцкай бібліі. Аўтар кампазіцыі – ураджэнец Баранавічаў Антон Нічыпарук. На адкрыцці тады прысутнічаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Алякcандр Рагачук.
  • 👍 7
  • ❤ 6
  • 👏 1
More from @beliph
  1. Oct 10, 2026Салдат вермахта, які аднаўляў Віцебск. Магчыма, і дом Марка Шагала Улетку 1944 года, пасля…
  2. Oct 10, 2026«Да трамвая: транспарт старога Мінска» – запіс лекцыі Паўла Растоўцава даступны на юцюб-ка…
  3. Oct 10, 2026У каго з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі беларускія карані? У Стакгольме і Осла на гэтым…
  4. Oct 10, 2026Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярн…
  5. Oct 9, 2026Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але м…
  6. Oct 9, 2026❓ Эксперымент ад «Будзьма беларусамі!»: у Варшаве і Вільні — заўтра, у Мінску — не раней ч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →