TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2850 · Back to latest

Older Posts 13 shown
Post #2846 325

Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі

11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі".

Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР.

Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду.

Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі
19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры.

У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў.

Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці.

На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937
  • 😢 8
  • 🤬 4
  • ❤ 2
  • 💯 1
  • 💔 1
Post #2845 326

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🧐 Глядзіце і слухайце: пяць праектаў пра гісторыю Беларусі, якія выйшлі ў 2026 годзе

Як дзесяць паўстанцаў разагналі роту расейскіх жаўнераў? Чаму адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пахаваны пад дзвюма чужымі магіламі? Адказы ёсць не толькі ў архівах, але і ў новых відэа- і аўдыяпраектах.

✨ «Будзьма беларусамі!» сабраў пяць, што выйшлі ў 2026 годзе.

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 👍 9
Post #2844 385
🕯Аляксандра Мілінкевіча. «Без ідэнтычнасці мы страцім Беларусь»

Сёння памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў.

З гэтай сумнай нагоды прапануем перагледзець інтэрв’ю 2023 года, у якім ён шмат разважае пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, гісторыю і памяць.

Мілінкевіч распавядае, чаму сам прыйшоў у палітыку праз гісторыю і краязнаўства, згадвае сваіх продкаў — удзельнікаў паўстання Каліноўскага — і гаворыць пра тое, чаму веданне мінулага важнае для свядомасці чалавека і народа.

Асобна ў гэтай размове гучыць тэма сямейнай гістарычнай памяці: веданне гісторыі ўласнага роду дапамагае захоўваць сувязь паміж пакаленнямі і лепш разумець сябе.

«Без ідэнтычнасці мы можам прайграць другі раз»
, — казаў Аляксандр Мілінкевіч у гэтым інтэрв’ю.

Светлая памяць

▶️ https://youtu.be/ndch2i-JhZE?si=tB3o5Z_FMtTye-Fa
YouTube МІЛІНКЕВІЧ: "Наступнай будзе рэвалюцыя годнасці" / Meet Пра ўмовы для пераменаў, віну Захаду ў вайне, а таксама родныя мясціны і ўнучак – усё гэта ў новым выданні праграмы "Meet" распавядае колішні кандыдат на прэзідэнта Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у размове з вядоўцай Тэцянай Іваньскай. 00:00 Анонс 00:37 Хто…
  • ❤ 17
Post #2843 387
🕵️ Пасланыя на смерць: як ЦРУ рыхтавала аперацыю па закідванні дыверсантаў у Беларусь

У пачатку 1950-х ЦРУ распачало аперацыю AEQUOR: завербаваных беларусаў-эмігрантаў вучылі шыфраванню, падробцы дакументаў і жыццю пад чужым імем, каб пасля закідваць іх з парашутамі на тэрыторыю БССР. Вынікі гэтай аперацыі аказаліся трагічнымі.

«Зеркало»
пачало цыкл з чатырох матэрыялаў пра гэтую малавядомую старонку беларускай гісторыі. Ён заснаваны на рассакрэчаных архівах ЦРУ і працах амерыканскіх даследчыкаў.

У першай частцы — пра вытокі халоднай вайны, стварэнне амерыканскай сістэмы тайных аперацый і тое, як у Вашынгтоне прыйшлі да ідэі «беларускага праекта».

🔗 Чытаць артыкул цалкам: https://zerkalo-10jun.xyz/news/cellar/133745.html?tg=4
  • 👍 7
  • 😢 2
  • 💔 1
Post #2842 366

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 «Спыніце тэрор!». Гісторыя беларускай дэманстрацыі 1971 года

Пратэст доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя некалькі хвілін зрабілі яе гістарычнай - адной з першых гучных антысавецкіх публічных акцый у Беларусі.

55 год таму, 11 жніўня 1971 года, больш за сотню юнакоў і дзяўчат выйшлі на Савецкую плошчу беларускага Гродна з плакатамі «Спыніце тэрор», «Свабоду рок-н-ролу», «Рукі прэч ад доўгіх валасоў» і All You Need Is Love.

Яны былі хіпі. Хаця ім было не істотна як іх называлі:
Мы проста жылі так, як хацелі: апраналі і слухалі тое, што нам падабалася. Мы былі маладыя, здаровыя, вясёлыя: сядзелі, травілі анекдоты, гулялі да раніцы...Марылі набыць Замкавую гару ў Гродна, абвясціць там незалежную дзяржаву, каб ні камунізму, ні сацыялізму, нармальная свабодная дзяржава без маразма.


Чыталь далей - https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-goda

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
Фота @soviethippies
  • ❤ 13
  • 👍 2
  • 🔥 2
  • 🙏 1
  • 🕊 1
Post #2841 380
Лекцыя Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя» у Музеі Вольнай Беларусі

11 жніўня ў межах выставы «2020. Гаворыць Мінск» адбудзецца адкрытая лекцыя этнолага, кандыдата гістарычных навук Паўла Церашковіча, прысвечаная феномену 2020 года.

Павел Церашковіч – шматгадовы выкладчык і адзін з кіраўнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён даследуе гісторыю, нацыянальную ідэнтычнасць і сучасныя грамадскія працэсы ў Беларусі. У апошнія гады таксама супрацоўнічае з Офісам Святланы Ціханоўскай у якасці дарадцы і аналітыка, спалучаючы акадэмічны погляд з непасрэдным досведам удзелу ў дэмакратычных працэсах.

Падчас лекцыі “Першая беларуская рэвалюцыя” пагаворым пра змены ў беларускім грамадстве, якія абумовілі рэвалюцыйны выбух, як адбываліся масавыя пратэсты і маршы, пра самаарганізацыю беларускага грамадства, а таксама пра месца 2020 года ў найноўшай гісторыі Беларусі. Можна будзе задаваць пытанні і дзяліцца ўласным досведам-2020.

📆 11.08
🕕 18.00
📌Музей Вольнай Беларус
і (Foksal 11)
  • 👍 10
  • 🔥 2
Post #2840 304

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

У Менску штогод за «абразьлівыя дзеяньні» датычна манумэнта Перамогі судзяць да трох чалавек: https://smarturl.click/ZRJnj

«Абвінавачаныя станавіліся нагамі на пастамэнт Вечнага агню, прыкурвалі цыгарэты ад яго полымя, кідалі ў яго недакуркі, спрабавалі „разагрэць“ над ім ежу»


А ў верасьні 2023 году два невядомых чалавека зьмясьцілі фота кіраўніка ПВК Яўгенія Прыгожына і камандзіра «Вагнэра» Дзьмітрыя Уткіна ля «Вечнага агню» на плошчы Перамогі ў цэнтры Менску пасьля іхнай гібелі ў авіякатастрофе. Аднак, улады не паведамлялі, ці кваліфікавалі гэтыя дзеяньні, як хуліганства.
  • 🤬 5
  • 👍 1
  • 🤔 1
Post #2839 339

Forwarded from bellitinfo

📖 Ініцыятыва "Прыпынак Адамовіча" стварыла аўдыягід "Сцежкамі Адамовіча".

З'явіўся аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы — пасёлку, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка.

Ён уключае сем кропак маршруту і складаецца з рэальных гісторый, успамінаў і цытат з кніг. Цяпер яго можна паслухаць праз тэлеграм-бот, пазней стане дасяжным мабільны дадатак.

"Прыпынак Адамовіча" — ініцыатыва, што нарадзілася з ідэі ўшанавання Алеся Адамовіча ў Глушы, перарасла ў грамадскую кампанію, якая ўключае стварэнне помніка і арт-аб’екта.


Падрабязней ⬅️
  • ❤ 7
  • 👍 4
Post #2838 389
🎥 2006 год у новым выпуску #IMBY

У шостым выпуску другога сезона #IMBY — 2006 год у Беларусі. Плошча пасля прэзідэнцкіх выбараў, спробы паўтарыць Памаранчавую рэвалюцыю, падпольныя канцэрты музыкаў і краіна, якая масава гуляе ў лато.

Лукашэнка сварыцца з галоўнымі саюзнікамі праз нафту і газ, беларускія хакеісты праводзяць свой лепшы чэмпіянат свету, а Аляксандр Глеб гуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

У поп-культуры — першыя хіты маладой Б’янкі, першыя жарты Славы Камісаранкі, Comedy Club Minsk, «Слухай Бацьку» і адмова J:МОРС атрымліваць рок-карону з рук Аляксандра Мілінкевіча.

А яшчэ ў 2006-м паміраюць Янка Брыль і Іван Навуменка, Беларусь спрачаецца з Італіяй за 10-гадовую дзяўчынку-сірату, на паўтары хвіліны становіцца касмічнай дзяржавай, а ў Мінску з’яўляецца «алмаз ведаў».

Глядзець выпуск: https://youtu.be/88zar_At9VM
YouTube 2006. ПЛОШЧА. Слушай БАТЬКУ. БЬЯНКА. Comedy Club Minsk. БелКА. Суперлото 📚 Набыць кнігу #IMBY Том 1. 1991-2005 https://kirma.sh/products/imby-tom-1-1991-2005 https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFGl6ntcrcItoOzqAfSWESLU https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFHCpypOJVLBeLUlR3GHkx2k Спадабаўся праект? Падтрымай…
  • 👍 7
  • 🥴 2
Post #2837 282

Forwarded from Наша Ніва

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі

Асобны артыкул пра «Пагоню» ў англамоўнай частцы анлайн-энцыклапедыі ператварыўся ў перанакіраванне на герб Літвы, дзе беларуская традыцыя сімвала выкладзена максімальна коратка і тэндэнцыйна. Гэта вынік скаардынаванай кампаніі некалькіх рэдактараў, якія маніпулявалі правіламі платформы, каб прынізіць ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ.

https://nashaniva.com/401506

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401506
  • 🤬 25
  • 💊 3
  • 🖕 2
  • 🤷‍♂ 1
  • 🤪 1
Post #2836 360

Forwarded from Белсат

🎨 Знішчыў палову сваіх карцін, а на яго таемнае пахаванне прыйшоў Пікасо

Большасць беларусаў даведалася пра Хаіма Суціна ў 2020 годзе, калі ягоная карціна «Ева» стала адным з сімвалаў пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў.

Тым часам беларускі мастак уваходзіць у пяцёрку самых дарагіх творцаў Парыжскай школы, а за яго карцінамі палююць калекцыянеры па ўсім свеце.

✅ Чытайце падрабязней

🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
  • ❤ 19
  • 👍 1
  • 💔 1
Post #2831 381

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «2020; Гаворыць Мінск»
 
✊ Яна прысвечаная шостай гадавіне беларускіх пратэстаў. Мэта гэтай выставы: вярнуць яе наведвальнікаў ў Менск 2020 года. Але не для таго, каб плакаць, а для таго, каб ганарыцца, расказаў адзін з яе арганізатараў Аляксей.
 
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/vystava-2020-havoryc-minsk-u-varsave/
  • ❤ 15
  • 👍 7
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2830 258

Forwarded from Наша Ніва

Беларусь, Германія, Брытанія, Бельгія, ЗША. Шляхі жыцця Янкі Запрудніка

Сёння спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку — гісторыку, пісьменніку і грамадскаму дзеячу.

https://nashaniva.com/401778

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401778
  • ❤ 16
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 🙏 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →