З'явіўся аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы — пасёлку, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка.
Ён уключае сем кропак маршруту і складаецца з рэальных гісторый, успамінаў і цытат з кніг. Цяпер яго можна паслухаць праз тэлеграм-бот, пазней стане дасяжным мабільны дадатак.
"Прыпынак Адамовіча" — ініцыатыва, што нарадзілася з ідэі ўшанавання Алеся Адамовіча ў Глушы, перарасла ў грамадскую кампанію, якая ўключае стварэнне помніка і арт-аб’екта.
Падрабязней ⬅️
