Ганна Арэнт — аўтарка адной з самых вядомых тэорый таталітарызму.
У 1960-х яна была на судзе над нацысцкім злачынцам Адольфам Айхманам, пасьля якога напісала культавую кнігу «Банальнасьць зла».
«Каб чыніць зло, ня трэба быць дэгенэратам, чалавекам бяз этыкі і маралі. Зло чыняць самыя звычайныя людзі, якія прымаюць за норму пэўны парадак і правілы ў грамадзтве. Мы можам прыняць і трымацца самых абсурдных правілаў, нават калі яны наскрозь паталягічныя. І мы будзем кіравацца імі ў сваім жыцьці, пакуль не пачнём задаваць сабе пытаньні пра іх сутнасьць».
Пра іншыя гістарычныя падзеі 14 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
