TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3279 236
Першы студэнцкі масавы пратэст у незалежнай Беларусі

14 кастрыніка 1994 года
ў Менску прайшла масавая акцыя студэнтаў пад лозунгамі “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако” і "Малако і хлеб — студэнцкі абед". Так студэнты адзначылі 100 дзён праўлення нядаўна абранага прэзідэнта Лукашэнкі. Яны спрабавалі давесці яму і ўраду, што жыць на стыпендыю у 2-3 долары ў месяц немагчыма. Акцыя мела вялікі поспех. У БДУ стыпендыя неўзабаве вырасла амаль да 20 долараў, пры сярэдніх заробках у 60 долараў. Саміх удзельнікаў акцыі тады ніхто не затрымліваў.

Сярод арганізатараў акцыі былі анархісты і прадстаўнікі Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. ЗБС паўстала напрыканцы 1980-х, яно займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі, а таксама ўдзельнічала ў шэрагу палітычных кампаній. Для многіх маладзёнаў арганізацыя як і студэнцкі рух сталі школай грамадзянскага актывізму і трамплінам у палітыку.
  • 👍 9
  • 🔥 3
  • ❤ 1
More from @beliph
  1. Oct 14, 2026📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабоч…
  2. Oct 14, 2026«Зло чыняць ня монстры, а звычайныя людзі». 120 гадоў таму нарадзілася Ганна Арэнт Ганна А…
  3. Oct 13, 2026🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэ…
  4. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
  5. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  6. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →