TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3275 219
Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай

Беларускую спявачку, тэлевядучую і папулярызатарку гісторыі Кацярыну Ваданосаву абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму» (ч. 3 арт. 130-1 КК) і «адмаўленні генацыду беларускага народа» (ч. 1 арт. 130-2 КК).

Нагадаем, што крымінальную справу супраць Ваданосавай Генеральная пракуратура распачала яшчэ ў сакавіку 2026 года. Падставай для пераследу стала відэалекцыя «Галоўны міф Другой сусветнай — забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?»

У Следчым камітэце тады заявілі, што Ваданосава нібыта «груба фальсіфікуе і скажае гістарычныя факты», маніпулюючы асобнымі эпізодамі беларускай гісторыі дзеля рэабілітацыі нацызму.

Гэта яшчэ адзін прыклад палітычна матываванага крымінальнага пераследу за погляды на гістарычныя падзеі, якія разыходзяцца з афіцыйным дзяржаўным наратывам.

Спецыяльная вытворчасць дазваляе весці крымінальную справу і разглядаць яе ў судзе без прысутнасці абвінавачанай.
  • 🤬 10
  • 🤡 5
  • 🥴 1
  • 🤪 1
More from @beliph
  1. Oct 13, 2026🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэ…
  2. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  3. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
  4. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
  5. Oct 13, 2026У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый 16 кастрычніка ў Вільні ў…
  6. Oct 12, 2026У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску ўслаўлялі Суворава 4 кастрычніка ў мінскім Свята…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →