TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3271 227
У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый

16 кастрычніка ў Вільні ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца дыскусія з нагоды выхаду кнігі «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь — Котлас — Беларусь».

Кніга прысвечана наступствам раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР. У цэнтры даследавання — лёсы людзей, якія перажылі рэпрэсіі, і іх дзяцей.

Як савецкая ўлада ператварала цэлыя сем'і ў «вінаватых»? Як досвед выгнання і жыцця на спецпасяленні ўплываў на наступныя пакаленні? Якую ролю адыгрывае памяць пра перажытае ў барацьбе за годнасць і справядлівасць?

Даследаванне паказвае, як траўма дзяржаўнага гвалту перадаецца праз пакаленні, а захаванне сямейнай памяці становіцца формай супраціву забыццю.

Удзельнікі дыскусіі: Ірына Раманава — гісторык, аўтарка кнігі; Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца і даследчык гісторыі беларускай культуры.

📅 16 кастрычніка, 18:15–19:00
📍 Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25, Вільня
  • 👍 10
  • ❤ 8
  • 💔 1
More from @beliph
  1. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
  2. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  3. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
  4. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
  5. Oct 12, 2026У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску ўслаўлялі Суворава 4 кастрычніка ў мінскім Свята…
  6. Oct 12, 2026Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць лю…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →