TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #3276 170

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча

13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэпа Драздовіча — адной з найбольш загадкавых персон беларускай культуры і мастацтва.

Таленавіты мастак, выдатны скульптар, самабытны пісьменнік і паэт, настаўнік, этнограф, фалькларыст, філосаф, хірамант, археолаг, астраном. Чалавек бязмежных цікавасцяў, які марыў пра часы, калі ўсе сілы людскія замест войнаў будуць накіраваныя на заваяванне міжпланетных абшараў…

У 1933 годзе ён так сфармуляваў правілы свайго жыцця:

• «I фанатыкі, і бязбожнікі — адной маткі дзеці, крайнасці... Няма жыцця ў крайнасцях...
• Нішто не жывець, не расцець у агні. Нішто не жывець, не расцець і ў марозе. Толькі між агнём і морозам усё жывець, усё расцець, усё цвіцець, развіваецца, красуецца.
• Не кажы, што я мудрэй ад усіх. Не кажы, што й дурней ад усіх...
• Не кажы, што я найсільнейшы, не кажы, што я й найслабейшы...
• Не кажы, што я самы шчаслівы, не кажы, што я й самы няшчасны...
• Не кажы, што я добры, не кажы і што я благі.
• Не будзь ні горак, ні салодак. Будзеш горак — праклянуць, а салодак — праглынуць.
• Згубіў — не смуціся, а знайшоў — не радуйся.
• Не хвалі і не гань.
• Не цвярдзі ніколі таго, чаго цвёрда, пэўна не ведаеш».

✏️ Распавядаем пра няпросты жыццёвы шлях Язэпа Драздовіча — мастака, які на некалькі пакаленняў апярэдзіў свой час.

Чытайце па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

ЦІКАВЫЯ АРТЫКУЛЫ ПРА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА:

▫️Беларускі Леанарда: Топ-5 жывапісных работ Язэпа Драздовіча

▫️Як Язэп Драздовіч прыязджаў на працу ў Беласток, дзе яму не заплацілі

▫️Чалавек маргінальнага лёсу з прадчуваннем міравых катаклізмаў. Гістарычны след Язэпа Драздовіча
  • ❤ 12
  • 👍 1
  • 👏 1
More from @beliph
  1. Oct 14, 2026«Зло чыняць ня монстры, а звычайныя людзі». 120 гадоў таму нарадзілася Ганна Арэнт Ганна А…
  2. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
  3. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  4. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
  5. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
  6. Oct 13, 2026У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый 16 кастрычніка ў Вільні ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →