TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2830 · Back to latest

Older Posts 10 shown
Post #2829 359
Беларускі Інстытут Спадчыны запусціў бясплатны курс па рэстаўрацыі і кіраванні культурным набыткам

У сеціве з’явіўся адукацыйны курс «Уводзіны ў захаванне, рэстаўрацыю і сумеснае кіраванне культурнай спадчынай». Праект распрацаваны Беларускім Інстытутам Спадчыны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

Курс, які існуе ў тэкставым і аўдыёфармаце, дапамагае разабрацца ў ролі спадчыны для фармавання супольнай памяці, ідэнтычнасці і культурнай разнастайнасці. Аўтары праграмы найперш арыентуюцца на прадстаўнікоў лакальных ініцыятыў і арганізацый, аднак матэрыял будзе карысным усім, хто бачыць у спадчыне рэсурс для грамадскага развіцця, сацыяльнага яднання і эканамічнага росту.

Матэрыялы курсу ў аўдыёверсіі чытаюць "Вольныя Купалаўцы".

Праграма даступная для праходжання на платформе
  • 👍 11
  • ❤ 7
  • 👏 3
  • 🙏 1
Post #2828 342

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

Сёння сто гадоў аднаму са стваральнікаў лонданскай Скарынаўкі айцу Аляксандру Надсану

8 жніўня споўнілася б 100 гадоў Аляксандру Надсану (1926—2015)— выбітнаму беларускаму асветніку, грэка-каталіцкаму святару і заснавальніку Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лондане.

Пра святарства пісаў, што «гэта першасная мая іпастась, ідэнтычнасць, я выбраў гэта».

А для многіх ён быў найперш беларусістам-даследчыкам. Лонданскі прафесар Арнольд Макмілін казаў пра Надсана, што «ён быў найвялікшым беларусістам стагоддзя», - згадвае Уладзіслаў Гарбацкі, які падрыхтаваў кнігу пра Надсана ў лонданскім выдавецтве «Скарына».

Надсана называлі пунктам зборкі беларускасці па-за межамі Беларусі.

Чытаць на сайце або без VPN.
  • ❤ 25
  • 👏 2
  • 🙏 2
  • 🕊 1
Post #2827 273

Forwarded from Наша Ніва

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га

Твор, які пачынаецца гэтымі радкамі, здаўна лічыцца пахвалой старабеларускай мове і адным з найдаўнейшых узораў айчыннай патрыятычнай лірыкі. Аднак новыя даследаванні паказваюць, што хрэстаматыйны верш можа быць фальсіфікацыяй аўтарства расійскага чыноўніка.

https://nashaniva.com/401638

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401638
  • 🙈 7
  • 👍 3
  • 😁 3
  • 🤔 2
  • 🤯 2
  • 🤷‍♂ 1
  • 😨 1
  • 🤪 1
Post #2819 338

Forwarded from Белсат

🐺 Пра яго казалі, што ён быў чарадзеем і мог ператварацца ў ваўка

Але сапраўднае жыццё князя Усяслава Брачыслававіча аказалася не менш неверагодным: войны, палон, здрада, кіеўскі трон і вяртанне дадому.

Расказваем пра аднаго з самых незвычайных князёў у нашай гісторыі.

👨‍🦰А даведацца больш пра гісторыю Беларусі ў цікавай і даступнай форме можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
  • 👍 10
  • ❤ 6
  • 👏 1
Post #2818 266

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага

7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі — палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне.

У 1919—1928 гадах ён узначальваў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай пасадзе Крэчэўскі заставаўся і ў эміграцыі, спачатку ў Літве, пасьля ў Празе.

Падрабязьней пра Пётру Крачэўскага глядзіце ў відэа з гісторыкам Сяргеем Шупам, які ведае пра БНР усё.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 7 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
  • ❤ 14
  • 👍 4
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2817 324
100 гадоў Янкі Запрудніка: гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча

8 жніўня запрашаем на адмысловую онлайн-лекцыю Натальлі Гардзіенкі, прысьвечаную Янку Запрудніку (1926 - 2022) - чалавеку, які ўсё сваё доўгае жыцьцё заставаўся адданым беларускай справе.

☑️Як юнак зь беларускага Міру праз тры краіны трапіў у Амэрыку?
☑️Як беларуская моладзь пасьля Другой сусьветнай вайны шукала й знаходзіла магчымасьці для адукацыі на эміграцыі?
☑️Як сумясьціць прафэсійную кар’еру й грамадзкую працу?
☑️І як можна праз усё жыцьцё жыць беларушчынай і ўкласьці мільён у падтрымку беларусаў?
☑️А яшчэ - што такое шчасьлівая беларуская сям’я? 

Пра ўсё гэта і ня толькі распавядзе Натальля Гардзіенка, гісторыца, архівістка, дасьледчыца беларускай эміграцыі.

📆8 жніўня
🕗20:00 Менск
🕐13:00 Нью-Ёрк


💻Лекцыя адбудзецца ў Zoom

Далучайцеся, каб разам адкрыць для сябе гісторыю чалавека, для якога беларускасьць была ня толькі часткай жыцьця, але і ягоным спосабам жыць.
  • ❤ 9
  • 👍 7
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2816 256

Forwarded from Наша Ніва

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё

Падчас расчысткі пляцоўкі пад новы квартал археолагі натыкнуліся на глыбокі пласт торфу з рэшткамі даўняй апалубкі. Спецыфічны грунт захаваўся ад колішняга прадмесця Пушкарня — тэрыторыі, дзе некалі адлівалі гарматы Вялікага Княства Літоўскага і гадавалі рыбу для арыстакратыі.

https://nashaniva.com/401439

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401439
  • 🤬 9
  • 👍 6
  • 😁 2
Post #2815 345
📚 94 гады з дня нараджэння Адама Мальдзіса

7 жніўня 1932 года нарадзіўся Адам Мальдзіс — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік і перакладчык, доктар філалагічных навук, прафесар.

Амаль тры дзесяцігоддзі ён працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры і культуры XVII–XIX стагоддзяў, беларуска-польскія і беларуска-літоўскія культурныя сувязі.

У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» Мальдзіс стварыў партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў і дзеячаў вызваленчага руху. Адна з яго ключавых прац — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя». На аснове старадаўніх дзённікаў і ўспамінаў даследчык паказаў побыт, звычаі, грамадскае і сямейнае жыццё шляхты, мяшчанства і сялянства.

Яго працы дапамаглі ўбачыць мінулае Беларусі не толькі праз падзеі і даты, але і праз штодзённае жыццё людзей.

Адам Мальдзіс памёр у 2022 годзе ва ўзросце 89 гадоў. Пахаваны ў вёсцы Задворнікі на Астравеччыне.
  • ❤ 17
  • 👍 4
  • 🕊 4
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2814 334

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻 Як забіралі маёмасць у беларусаў. Вопыт Кацярыны ІІ Схема расейскай імператрыцы, на жаль, рабочая і сёння.

Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх землях разгалінаваную сістэму канфіскацыі маёмасці.

🚩 Тлумачым схему тут- https://karonavitauta.org/public/zabrac-mayomasc-u-belarusa-sxema-kacyaryny-ii

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
  • 🤬 11
  • 👍 3
  • 🔥 2
Post #2804 287

Forwarded from 🏰 Hrodna History

Гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў рэдкія фота з будаўніцтва Старога моста ў Гродне

Гэтыя фота былі зроблены летам 1907 года. Тады акурат будавалі мост, які мы ведаем як "Стары", але тады ён быў вядомы як "Пятроўска-Мікалаеўскі". Сярод будаўнікоў - гродзенцы і сяляне з ваколіц Гродна, якія далучыліся да будаўніцтва, каб зарабіць грошай.

Фатограф В.Я. Ляхніцкі (?). З калекцыі Цэнтральнага музея чыгуначнага транспарту Расійскай Федэрацыі. Апублікавана Aliaksandr Perahudau
  • 👍 16
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →