TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2815 345
📚 94 гады з дня нараджэння Адама Мальдзіса

7 жніўня 1932 года нарадзіўся Адам Мальдзіс — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік і перакладчык, доктар філалагічных навук, прафесар.

Амаль тры дзесяцігоддзі ён працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры і культуры XVII–XIX стагоддзяў, беларуска-польскія і беларуска-літоўскія культурныя сувязі.

У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» Мальдзіс стварыў партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў і дзеячаў вызваленчага руху. Адна з яго ключавых прац — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя». На аснове старадаўніх дзённікаў і ўспамінаў даследчык паказаў побыт, звычаі, грамадскае і сямейнае жыццё шляхты, мяшчанства і сялянства.

Яго працы дапамаглі ўбачыць мінулае Беларусі не толькі праз падзеі і даты, але і праз штодзённае жыццё людзей.

Адам Мальдзіс памёр у 2022 годзе ва ўзросце 89 гадоў. Пахаваны ў вёсцы Задворнікі на Астравеччыне.
  • ❤ 17
  • 👍 4
  • 🕊 4
  • 👏 1
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 14, 2026«Зло чыняць ня монстры, а звычайныя людзі». 120 гадоў таму нарадзілася Ганна Арэнт Ганна А…
  2. Oct 13, 2026🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэ…
  3. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
  4. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  5. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
  6. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →