Беларускі Інстытут Спадчыны запусціў бясплатны курс па рэстаўрацыі і кіраванні культурным набыткам
У сеціве з’явіўся адукацыйны курс «Уводзіны ў захаванне, рэстаўрацыю і сумеснае кіраванне культурнай спадчынай». Праект распрацаваны Беларускім Інстытутам Спадчыны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.
Курс, які існуе ў тэкставым і аўдыёфармаце, дапамагае разабрацца ў ролі спадчыны для фармавання супольнай памяці, ідэнтычнасці і культурнай разнастайнасці. Аўтары праграмы найперш арыентуюцца на прадстаўнікоў лакальных ініцыятыў і арганізацый, аднак матэрыял будзе карысным усім, хто бачыць у спадчыне рэсурс для грамадскага развіцця, сацыяльнага яднання і эканамічнага росту.
Матэрыялы курсу ў аўдыёверсіі чытаюць "Вольныя Купалаўцы".
Праграма даступная для праходжання на платформе
Post #2829
359

- 👍 11
- ❤ 7
- 👏 3
- 🙏 1