TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2841 380
Лекцыя Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя» у Музеі Вольнай Беларусі

11 жніўня ў межах выставы «2020. Гаворыць Мінск» адбудзецца адкрытая лекцыя этнолага, кандыдата гістарычных навук Паўла Церашковіча, прысвечаная феномену 2020 года.

Павел Церашковіч – шматгадовы выкладчык і адзін з кіраўнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён даследуе гісторыю, нацыянальную ідэнтычнасць і сучасныя грамадскія працэсы ў Беларусі. У апошнія гады таксама супрацоўнічае з Офісам Святланы Ціханоўскай у якасці дарадцы і аналітыка, спалучаючы акадэмічны погляд з непасрэдным досведам удзелу ў дэмакратычных працэсах.

Падчас лекцыі “Першая беларуская рэвалюцыя” пагаворым пра змены ў беларускім грамадстве, якія абумовілі рэвалюцыйны выбух, як адбываліся масавыя пратэсты і маршы, пра самаарганізацыю беларускага грамадства, а таксама пра месца 2020 года ў найноўшай гісторыі Беларусі. Можна будзе задаваць пытанні і дзяліцца ўласным досведам-2020.

📆 11.08
🕕 18.00
📌Музей Вольнай Беларус
і (Foksal 11)
  • 👍 10
  • 🔥 2
More from @beliph
  1. Oct 13, 2026🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэ…
  2. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
  3. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  4. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
  5. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
  6. Oct 13, 2026У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый 16 кастрычніка ў Вільні ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →