🕯Аляксандра Мілінкевіча. «Без ідэнтычнасці мы страцім Беларусь»
Сёння памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў.
З гэтай сумнай нагоды прапануем перагледзець інтэрв’ю 2023 года, у якім ён шмат разважае пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, гісторыю і памяць.
Мілінкевіч распавядае, чаму сам прыйшоў у палітыку праз гісторыю і краязнаўства, згадвае сваіх продкаў — удзельнікаў паўстання Каліноўскага — і гаворыць пра тое, чаму веданне мінулага важнае для свядомасці чалавека і народа.
Асобна ў гэтай размове гучыць тэма сямейнай гістарычнай памяці: веданне гісторыі ўласнага роду дапамагае захоўваць сувязь паміж пакаленнямі і лепш разумець сябе.
«Без ідэнтычнасці мы можам прайграць другі раз», — казаў Аляксандр Мілінкевіч у гэтым інтэрв’ю.
Светлая памяць
▶️ https://youtu.be/ndch2i-JhZE?si=tB3o5Z_FMtTye-Fa
Post #2844
385